Архіў

Колькі зарабляюць спартоўцы

№ 35 (297), 20 верасьня 2002 г.

Колькі зарабляюць спартоўцы

Прылюдныя скаргі трэнэра Эдуарда Малафеева на малыя грошы (атрымлівае ён каля 50 тыс. даляраў у год) прыцягнулі ўвагу да яшчэ слаба асьветленай тэмы заробкаў у беларускім спорце.

Спартоўцы-каманднікі (футбалісты, баскетбалісты і г.д.) атрымліваюць грошы зь бюджэту краіны толькі падчас навучаньня ў спэцыялізаваных установах. Гэтая стыпэндыя крыху большая за студэнцкую, пражыць на яе наўрад ці магчыма. Таму ўсе навыперадкі імкнуцца трапіць у якую-небудзь прафэсійную каманду. Найбольш цяпер зарабляюць хакеісты. Дзякуючы “модзе” на хакей, гэты від спорту мае рэальную спонсарскую падтрымку. І наймацнейшыя каманды Беларусі, як менскі “Керамін” ці “Гомель”, могуць трымаць пры сабе якасных хакеістаў, плацячы ім каля тысячы (а часам і болей) даляраў у месяц. У кожнага хакеіста індывідуальны кантракт, і сумы кантрактаў — таямніца, але сярэдняя — такая. У іншых клюбах, адпаведна, меншая. Спонсар магілёўскага хакейнага клюбу — “Хімвалакно”, менскага — завод па вытворчасьці сантэхнікі “Керамін”. Наваполацкі жыве за кошт “Паліміру”.

Нашы футбалісты значна бяднейшыя. На ўзроўні — барысаўскі БАТЭ, дзе гульцы атрымліваюць тую ж сярэднюю тысячу даляраў, салігорскі “Шахцёр”, “Гомель”. Трымаюцца клюбы, што маюць нармальных спонсараў. Так, “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” падтрымлівае “Славію”, завод “Трансмаш” — “Дняпро-Трансмаш”, “Дарыда” — аднайменную каманду, лідэра першага дывізіёну. А вось у віцебскім “Лякаматыве-96” на пачатку сэзону заробак склаў 86 тыс. рублёў у месяц.

Наўпрост ад дзяржавы атрымліваюць грошы толькі хакеісты-футбалісты зборных, і то ў якасьці прэміяльных за посьпехі.

Непасрэдна ж зь бюджэту краіны “цягнуць” індывідуальнікі — удзельнікі зборных па алімпійскіх відах спорту. Выплаты гэныя завуцца алімпійскімі стыпэндыямі, сума залежыць ад колькасьці здабытага спартоўцам каштоўнага мэталу і прэстыжнасьці віду спорту ў краіне і ў сьвеце.

Так, стыпэндыя гімнаста Івана Іванкова ў 2001 г. складала 1200 даляраў у месяц, а чатырохразовы чэмпіён сьвету па шашках Анатоль Гантварг атрымліваў 300 даляраў. Усе іншыя сумы вагаюцца між гэтымі дзьвюма. Астатнія грошы “на пражыцьцё” спартоўцы зарабляюць на разнастайных камэрцыйных “Гран-пры” (лёгкая атлетыка), этапах Кубку сьвету (лыжы, біятлён). Вельмі важна лічыцца пэрспэктыўным спартоўцам — мець надзею трапіць на бліжэйшай Алімпіядзе ў васьмёрку найлепшых. Іначай цябе дзяржава гэтай алімпійскай стыпэндыі пазбавіць. А прафэсійна займацца спортам за свае грошы немагчыма.

Аляксей Шыдлоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч20

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч20

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць