Архіў

Далі Дразда

Загадам міністра ўнутраных справаў новым начальнікам упраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі прызначаны палкоўнік Мікалай Дрозд, які дагэтуль кіраваў Упраўленьнем аховы правапарадку МУС, а праславіўся тым, як кіраваў разгонам незалежніцкіх дэманстрацый у сярэдзіне 90-х.

30 кастрычніка Ўладзімер Навумаў “у сувязі з службовымі недапрацоўкамі” зьняў ягонага папярэдніка Леаніда Фармагея.

За некалькі тыдняў да адстаўкі Л.Фармагей, які ўзначальваў ДАІ зь лістапада 2001 г., быў часова адхілены ад пасады і знаходзіўся ў адпачынку. Ягоныя абавязкі выконваў ягоны першы намесьнік Аляксандар Кузьменка.

Зь імем Леаніда Фармагея ў Дзяржаўтаінспэкцыі зьвязвалі пэўныя надзеі на рэфармаваньне гэтае структуры. Паводле ягонай ідэі, на дарогах мусілі застацца толькі інспэктары з афіцэрскімі пагонамі. Бліжэйшым часам Л.Фармагей зьбіраўся зьмяніць практыку збіраньня штрафаў проста на дарогах. “Інспэктары — гэта не касіры”, — казаў ён.

Пра тое, ці будзе Мікалай Дрозд ажыцьцяўляць задуманыя Л.Фармагеем рэформы, сказаць цяжка: новы начальнік ДАІ пакуль “сьвяціўся” толькі на “Чарнобыльскіх шляхах”.

Вэрсіяў аб прычынах адстаўкі Л.Фармагея мноства. Аднак зьвяртае на сябе ўвагу адна акалічнасьць: прыкладна адначасова з галоўным даішнікам у вымушаны адпачынак адправілі й начальніка Сьледчага камітэту МУС Леаніда Глухоўскага. Абодва “адпачынкі” супалі з новым вітком антыкарупцыйнае кампаніі, разгорнутай уладамі. На апошняй калегіі міністэрства У.Навумаў назваў лічбы, якія сьведчаць пра кадравы голад у сілавым ведамстве: сёлета да розных відаў адказнасьці былі прыцягнутыя 6200 міліцыянтаў, зь іх 118 — да крымінальнай. Больш за тысячу чалавек зволеныя.

Г.Х.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць