Архіў

Кожнаму сваё

Беларусі хелаўіну шырока не адзначаюць. Сьвята нячыстай сілы падмяніла 85-я гадавіна камсамолу.

Шыкам лічыліся куфайкі брыгадзіраў будатрадаў, пыльныя шлемы камісараў і г.д. Дэфіле зацягнутых у скуру сяброў ЛКСМБ да помніка правадыру нагадвала шэсьце ралевікоў з клюбу «Паўночны дракон», вечарына ў Палацы Рэспублікі — карнавал.

Разынкай «хелаўіну» стала спрэчка за спадчыну: ЛКСМБ і БРСМ вызначалі, хто зь іх сапраўдны нашчадак Паўкі Карчагіна. «А ў нас на сьцягу, як у ВЛКСМ, — партрэт Леніна», — казаў камсюк Яненка. «А мы робім больш добрых справаў», — адпасоўваў рэспубліканец Арда.

Калі б мы жылі ў нармальнай капіталістычнай дзяржаве, з спрэчкі выйшаў бы супэрпрацэс, які б не саступаў цяжбе паміж былымі бітламі за аўтарскія правы на песьню «Давай зробім гэта проста зараз». Салямонавым рашэньнем было б падзяліць легенду камсамолу. Няхай Яненка возьме сабе песьню «Бьется в тесной печурке огонь», а Арда — «Мой адрес — Советский Союз». Хоць я б на іх месцы змагаўся за права правайдэра міту аб Сяргею Бярдзюгіну, украінскім камсамольцу, які памёр на тым тыдні ў адэскай турме. На кічу ён трапіў за спробу абрабаваць банк, а пасьля раздаць грыўні галодным докерам Малдаванкі.

Тыя, каго запіхнулі ў камсамол у час перабудовы, таксама маюць свае законныя правы на шматок легенды аб камсамоле. Дайце нам камсамол 80-х з сэксапільнымі сакратаркамі ў ласінах, вярніце камсоргаў, якія трымалі ў інтэрнатах відэакропкі. Хачу паслухаць даклад лектара з райкаму ВЛКСМ аб тым, што захапленьне гуртам «Metalliсa» выклікае ступар у мазгах.

Да наступнага хелаўіну, прабачце, гадавіны камсамолу, абавязкова набуду касьцюм куміра камсамольцаў 80-х — трыко як у Бруса Лі.

Лёлік Ушкін, левы тусоўшчык

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць