Улада22

Сяргея Салаша бяруць у распрацоўку

Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша.

Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша. Позвы ў пракуратуру атрымалі Зьміцер Бабіцкі, Сяргей Сацук, Зьміцер Мацельскі, Алег Мацкевіч і іншыя.

На позвах не напісана ў якасьці каго ўсе яны выклікаюцца ў пракуратуру. Калі Алег Мацкевіч запытаўся пра гэта, яму сказалі, што выклікаюцца «проста так, па справе дзейнасьці Сяргея Салаша». На пытаньне Мацкевіча, ці крымінальная гэта справа, у пракуратуры не адказалі. Яшчэ ніхто з выкліканых на допыты не хадзіў, першым у чацьвер мае пайсьці менавіта Алег Мацкевіч. Справу будзе весьці сьледчая І.Пашкевіч.

Сам Сяргей Салаш наступным чынам камэнтуе гэтую сытуацыю: «Відавочна, што спэцслужбы ўзялі мяне ў распрацоўку. Цяпер спрабуюць «прышыць» мне нейкія незаконныя дзеяньні. Кажуць, што мяне шукаюць з красавіка, але ніякіх папер ці выклікаў у пракуратуру я не атрымліваў. Для мяне абсалютна зразумела, што гэта ўсё зьвязана зь сёлетнімі мясцовымі выбарамі. Калі нашай камандзе атрымалася правесьці досыць удалую выбарчую кампанію. Мясцовая вэртыкаль зразумела, што мы ў стане перамагаць».

Нагадаем, што першапачаткова пасьля мясцовых выбараў прайшла інфармацыя пра перамогу на адным з барысаўскіх участкаў эканаміста Зьмітра Бабіцкага, аднак літаральна праз два дні высьветлілася, што на 22 галасы перамог ягоны канкурэнт. Сяргей Салаш тады быў кіраўніком ініцыятыўнай групы Бабіцкага. За некалькі дзён да галасаваньня Салаша асудзілі да пяці сутак арышту за дробнае хуліганства, ён выйшаў з ІЧУ ўжо пасьля галасаваньня.

«Калі яны сапраўды хочуць завесьці на мяне нейкую крымінальную справу, то яны пралічацца. Гэта атрымае вялікі розгалас ня толькі ў Барысаве і Беларусі, але, думаю, і ва ўсёй Эўропе», — кажа Сяргей Салаш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць