Архіў

Значыць, мы яго бяром

Гамлетаўскае пытаньне «Быць або ня быць» гучыць у Беларусі інакш «Красьці або ня красьці расейскі газ».

Адзін з галоўных урокаў газавай кампаніі — непрыстасаванасьць беларускай думкі да рэаліяў глябалізацыі. Афіцыйныя СМІ кідала з аднаго псыхалягічнага стану ў другі. Спачатку БТ прадэманстравала ЦЭЦ пад Магілёвам, якая перайшла з мазуту на пілавіньне, і задаволеныя з гэтага факту фэйсы мясцовых пэйзанаў. Пэйзаны масава адмаўляліся ад газавага ацяпленьня. Кадры магілёўскага пачыну суправаджаліся аптымістычным, на матыў песьні Нуф-Нуфа і Ніф-Ніфа, камэнтаром: нам ня страшны той «Газпром», у нас апілак хопіць на чвэрць стагодзьдзя. А яшчэ ёсьць макуха — адкіды віна-гарэлачнай перагонкі. Дзе ты бродзіш, той «Газпром»...

Але раптам эўфарыя зьмянілася дэпрэсіяй. У «Контурах» пасьля матэрыялу аб газавай блякадзе паказалі ролік, прысьвечаны прарыву блякады Ленінграду. Вэтэраны, якія жывуць у Беларусі, прызнаваліся, што сёлета зіма падобная да блякаднай. Мараль: мы ўсе бедныя новаблякаднікі, а «Газпром» — фэльдмаршал Гудэрыян.

Апазыцыя таксама адцягнулася. Клон Фрыдмана-Гаека сп.Раманчук заявіў, што ўсе нашыя праблемы праз тое, што мы не жывём паводле канонаў рынку. Як быццам пры рынку людзі ад холаду ня клеяць ласты. Брытанскі «News Line» надоечы пісаў пра парачку пэнсіянэраў з Брысталю, якія загнуліся, ня здолеўшы аплаціць жыроўкі. Відавочна, тыя пэнсіянэры, ператвараючыся ў ледзяныя муміі, павінны былі цешыцца, што сталі экспанатамі дзейнасьці рынкавых законаў.

Хранічная энэргазалежнасьць ад Расеі і стан роднай гаспадаркі дыктуюць горкую праўду: пасьля першай газавай вайны будзе другая, і трэцяя, і сотая, і г.д. Да гэтага трэба быць гатовым і тэхнічна, і маральна.

Калі ў Паўднёвай Афрыцы колькасьць хворых на СНІД зашкаліла, Прэторыя банальна выкрала ў заходніх фармацэўтычных канцэрнаў рэцэпты неабходных лекаў. Не дэманстравалі ролікаў пра тое, што ў іх ёсьць дзіва-кактус і заходняя мэдыцына ім па тамтаме, не канючылі дапамагчы як ахвярам апартэіду, не казалі: «Ну што рабіць, няма рынку. Бушмэны і гатэнтоты нічога не кумекаюць у ф’ючэрсных апцыёнах». Проста скралі, сьцягнулі, сьперлі — называйце як заўгодна. Калі йдзецца пра жыцьцё і здароўе грамадзянаў, нармальны ўрад і грамадзтва праблемы прыватнай уласнасьці не калышуць.

Раю ўнесьці адпаведныя камэнтары ў талмуд аб дзяржідэалёгіі. Выкінуць муру аб славянскіх амурах. Паставіць працу Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя». Найлепшае месца ў школьнай праграме аддаць прыгодам шляхетных разбойнікаў: Рынальда Рынальдыні, Бэні Крыка, Робіна Гуда. Не забудзьцеся пра расьцяжкі праз увесь праспэкт «Я мужык-беларус, пан сахі і трубы». Толькі ў такім разе наступную газавую трывогу мы сустрэнем ідэйна падрыхтаванымі. Нашым дэвізам бачу экспромт ананімнага чыноўніка: «Газ у трубе ёсьць, значыць, мы яго бяром!»

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць