Архіў

Вілка, штэкер і гняздо

Павесяліла мяне добра прапанова назваць разэтку й вілку лычкай ды тычкай. Цікава. Але мушу заўважыць, што слова «тычка» ўжо існуе зь іншым сэнсам. Гэта нейкі калок, які тыкаюць на градку, каб віліся павойныя расьліны. Або шост, якім садавіну зьбіваюць. Або паплавок, буёк. А яшчэ казалі пра таго, хто задаецца: «Задраў носа — тычкай не дастанеш». Цяпер слова «тычка» ўжываюць таксама адносна тых вехаў у чырвона-белыя палоскі, якія ўзімку на ўзбочынах дарог стаяць, каб край дарогі пазначыць. А яшчэ я жартам называю тычкай тэлевізійную вышку. Гэтая мэталёвая канструкцыя тырчыць, бы сапраўдная тычка. Я так і кажу — тэлетычка!

А што да разэтак ды вілак, дык, можа, ня трэба так адпрэчваць тое, што маем. Слова «вілка» для нас не чужое. Усе ў вёсцы ведаюць, што такое вілкі, якімі гной кідаюць. Падабенства ж нейкае ёсьць. Таму вілку можна пакінуць вілкай. Дарэчы, яшчэ вілку называлі штэкерам. Але слова гэта нямецкае, а мы хочам нечага свайго, так?

Разэтку, на прыклад польскай ды ангельскай моваў, можна назваць проста — «гняздо». Прынамсі, і гэтае абазначэньне разэткі для палешукоў ня новае. Уласна птушынае гняздо ў нас называюць кублом.

Такім чынам, можна ўтыкаць вілку (ці штэкер?) у гняздо. Як вам?

Хачу дадаць яшчэ пару слоў зь іншай галіны. Я мушу сутыкацца з аўтамабільнай тэрміналёгіяй. Там таксама ўсё занядбана. Дык я ўжываю для сябе некалькі новых словаў, каб замяніць расейскія калькі. Аўтамабільны рэмень — «пас». Дворнікі, што шыбу выціраюць, я называю «выцірачкі», паводле іх прызначэньня. А вось з падшыпнікам давялося цяжкавата. Вельмі не падабалася мне гэтае слова. Чуюцца ў ім шыпы. А да самога падшыпніка ніяк яны не стасуюцца. Палез я тады ў слоўнікі і заўважыў, што ў некаторых мовах у аснове гэтага тэрміну ёсьць слова «ложак», ці «ложа». Круціў я гэтае ложа на языку — нічога ня выйшла. Але аднойчы неяк сама стварылася камбінацыя з падшыпніка і ложа — «падложа». Так я ўжо і прызвычаіўся да гэтага слова. Здаецца, што яно даўно ўжо існуе. Неяк я прапаноўваў яго ў газэце «Наша слова». Дык чытачы адгукнуліся станоўча.

Напрыканцы хачу пажадаць, каб «НН» працягвала справу рэабілітацыі нашай мовы. Гэта і цікава, і неабходна.

Яўген Саляйчук, Пінск

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць