Архіў

Міхалок захапіў Украіну

Узбуджаны плённым ужываньнем «Крамбамбулі», Сяргей Міхалок праяўляе ўсё большую актыўнасьць. Днямі, адначасна ў Беларусі, Расеі й ва Ўкраіне, выходзіць чарговы альбом «Ляпіса Трубяцкога», назва якога — «Золотые яйцы» — яўна заснаваная на гульні філялягічнымі штучкамі. У альбоме дзьве новыя беларускамоўныя песьні.

Старая песьня — «Любові капец» з самай першай праграмы гурту — перазапісаная з удзелам біг-бэнду МУС. На загалоўную песьню альбому адзьняты пацешны кліп.

Але Міхалку гэтага мала. Ён у вобразе Сірожы разам з сваім хаўрусьнікам Сашам днямі расьсьмяшыў усю Ўкраіну. Этэр захапілі татальна: іх галасы чуваць на дзьвюх радыёстанцыях ды яшчэ на адным тэлеканале. Стылістыка ўсё тая ж — адно што ўстаўляюць час ад часу дзеля жоўта-блакітнага слаўца і тамтэйшыя выразы. «Опэра для лянівых», кажуць, пайшла ва Ўкраіне на «ўра». Там Саша і Сірожа, пэўна, на зразумелай мове растлумачаць, чаму паказ гэтай опэры не дазволілі ў беларускім этэры.

А іх прадусар Яўген Калмыкоў нядаўна быў заўважаны ў адной з музычных крамаў за ганебным учынкам: ён яўна хацеў набыць альбом групы «Краски». Аднак своечасова заўважыў гнюсных папарацы і з словамі «Шкада, але грошай з сабой ня маю» змушаны быў паставіць дыск на палічку… Так яму і паверылі!

Адам Лепель

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць