Архіў

Песьняры ў Мазыры

Мінулі часы, калі літаратары ехалі ў Менск з правінцыі

«Просто имя мое — Масло Масленое», — піша Дзьмітры Дзьмітрыеў з праспэкту Дзімітрава ў Магілёве. Гэта адзіны расейскамоўны пераможца ПЭНаўскага літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай. Дзіма ўжо мае кнігу, якая выйшла ў Расеі тыражом 500 асобнікаў. Ён памятае, як пачаў складаць вершы: проста прыйшоў дахаты з школы і падумаў: «Як гэта людзі складаюць вершы? Можа, і мне паспрабаваць?» Так «па-калдырску» ўсё і пачалося, а цяпер кожны верш выношваецца па некалькі месяцаў, падчас асноўнай працы гукаапэратарам на тэлевізіі. Студэнткі Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту выстройваліся ў чаргу, каб атрымаць аўтограф яго і яшчэ трох удзельнікаў конкурсу, якія даехалі да Мазыра, — Каці Марголь, Глеба Лабадзенкі і Сяргея Прылуцкага.

Да Мазыра пераможцы конкурсу дабраліся пасьля выступаў у Гомельскім і Гарадзенскім унівэрсытэтах, таму страху перад публікай ужо ня мелі. У цягніку лічылі ахвяр холаду і жартавалі, што ад праекту «12+1» хутка застанецца толькі «6+1».

Мазырскі пэд (асобныя факультэты) займае былую вайсковую ракетную часьць. У горадзе ажно два помнікі Пушкіну, а ўнівэрсытэт носіць імя Крупскай, з чаго пацешыліся аўтар перапіскі Івана Жахлівага з Надзеяй Канстанцінаўнай і куратар праекту Андрэй Хадановіч, а таксама ляўрэатка Каця Марголь, у новым творы якой Крупская фігуруе як галоўная гераіня.

Студэнты імя Крупскай заклапочаныя «добраахвотным» зборам «на Тураў» — чарговы праект кшталту Нацыянальнай бібліятэкі, даніну на якую зьбіраюць па вобласьці пасьля візыту туды кіраўніка дзяржавы. А студэнткі філфаку мараць пра нафтавіка — інакш ім наканавана настаўніцтва ў чарнобыльскай зоне. Катэдра беларускай літаратуры мае шыкоўны від на Прыпяць. Незразумела, як можна вучыцца з такім краявідам за акном. Гасьцінныя гаспадыні Тамара Нуждзіна і Натальля Кушар клапаціліся пра гасьцей, забыўшыся на дзяржаўныя іспыты. Сталоўка ў Мазыры пакуль найлепшая ў рэйтынгу студэнцкіх сталовак, які вядзе Ганна Кісьліцына. Жывучы ў «міні-Кіеве», трэба мець неблагія цягліцы на нагах: горад разьмешчаны на ўзгорках і ўвесь час даводзіцца спускацца-падымацца па лесьвіцах.

Імпрэза ў Мазыры паказала, што мінулі часы, калі літаратары ехалі ў Менск з правінцыі. Цяпер літаратары едуць у правінцыю выступаць. І як бы ні радаваліся слухачы пагер-вершам Глеба Лабадзенкі, пэйджэр у вочы бачылі, напэўна, рэдкія зь іх. А калі б Глеб усё ж перайшоў на мабіл-вершы, гэта канчаткова стварыла б прорву паміж ім і мазырскай аўдыторыяй, дзе адзіныя мабілкі былі ў гасьцей.

Пра ляўрэатаў гадзінамі можа распавядаць Ганна Кісьліцына, а раней яны былі для яе толькі парадкавымі нумарамі ў конкурсе. А я побач з маладымі літаратарамі адчула сябе іншым біялягічным відам: чаму я не пішу вершаў? Гэта ж так натуральна!

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць