Архіў

Калі мужык зьядае ўсё

52% жонак прымушаюць сваіх мужыкоў браць дакладкі.

Беларусы перакананы, што добрая жонка і маці павінна смачна гатаваць. І рабіць гэта штодня. Фэміністкі тыкаюць пальцам на Захад — маўляў, тамака кабеты не гатуюць, а ўсёй сям’ёю наведваюць рэстарацыі, дзе пад прыглушаны бразгат відэльцаў гутараць зь дзецьмі й мужам. Дасьледаваньні Інстытуту Пэнтара выявілі, што гэта ня больш чым падманлівы стэрэатып.

Аказваецца, беларускі сьветапогляд у галіне ежы нічым ня розьніцца ад сусьветнага. Большасьць эўрапейскіх кабет лічаць, што шчасьлівая сям’я — гэта сытая сям’я. Уласна, уволю павінен наесьціся мужчына, які, паводле пануючага перакананьня, павінен цяжка працаваць дзеля дабрабыту сям’і. Як некалі ў беларускай сялянскай хаце: бацька, які ад рана цягаў саху, стомлены сядаў за стол і першы пачынаў есьці. Дзеткі толькі даядалі пасьля таткі.

Сьвет зьмяніўся, з харчамі праблемаў няма, таму бацьку на талерку трапляе й тое, што засталося ад дзяцей. Сапраўды, ня сьвіньням жа аддаваць? Сьвіней, да таго ж, у сярэдніх сем’ях і не трымаюць. Дый кормяць тых парсюкоў адмысловай ежай, а не мяшанкай, мыюць і пасьвяць на ланцужку. Але гэта ў Эўропе.

Калі мужык зьядае ўсё, што паклалі яму на талерку, зацьвярджае ў кабеты пачуцьцё ўласнай вартасьці як добрай жонкі й ашчаднай гаспадыні.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Руслан Равяка

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць