Архіў

Больш ня плача песьня наша

Моды на сьлёзкі няма, ёсьць мода на punk-core. Дзевяць гуртоў-канкурсантаў прывезьлі на «Басовішча» ў Гарадок жорсткае, грымотнае гучаньне. Тэксты песень нязьменна заставаліся загадкай, бо за «аранжыроўкамі» слухачам іх не было чуваць. Справа журы (ў складзе Вячаслава Кораня, Ілёны Карпюк, Лявона Тарасэвіча і Макса Івашына) падавалася простай — шукаць сярод канкурсантаў выключэньні.

З шэрагу аднолькавых гуртоў судзьдзі справядліва вылучылі «Тарпач». Калі б у 15-тысячнага фэсту была адзіная душа, ёй сталі б музыкі з «Тарпачу». Яны былі скрозь, і паўсюль іх было заўважна.

Гэта не public relations, а сапраўдная любоў да сваіх слухачоў. Нават да польскіх мытнікаў, якія старанна параўноўвалі фоткі ў іх пашпартах з аплеценымі гроздкамі рознакаляровых косак тварамі.

Я з хлопцамі з «Тарпача» нажраёміўся яшчэ ў аўтобусе, па дарозе да Гарадку. Спачатку пілі па чарзе зь нязручнага плястыку з-пад ёгурту, але потым выменялі на кілбасу аднаразовыя кубачкі ў гурту «Son-cavarot».

Пара музычных аўтобусаў ехала хутка й весела, у адным — канкурсанты, у іншым — госьці. За Слоні-мам заблукалі ў тумане. Адразу ўявіліся стужкі навінаў: «Два аўтобусы зь беларускімі музыкамі згубіліся па дарозе на фэст «Басовішча 2004». Пошукі выніку не далі».

Празь мяжу не пусьцілі бубнача гурту «Black Sugar». Той думаў, што яго былі дэпартавалі з Поль-шчы на два гады, а яго дэпартавалі на тры. Але «Black Sugar» здолеў ня проста выступіць, а адкрыць 15-е «Басовішча» кавэр-вэрсіяй песьняроўскай «Малітвы» на верш Купалы.

Кавалак лесу пад Гарадком быў адмыслова агароджаны пад фэст. Ахоўнікі па пэрымэтры агароджы па-сяброўску тлумачылі, чаму ля канцэртнай пляцоўкі нельга ўжываць піва. Вялікі экран дубляваў тое, што рабілася на сцэне. А пасярод лесу купкамі стаялі біяпрыбіральні — эўрапейскі шок для тых, хто пабываў на найбуйнейшым беларускім рок-фэсьце ўпершыню.

Фэст пачаўся «вольнай сцэнай» — паказальнымі выступамі гуртоў, чыё майстэрства адпавядае ўзроўню, але не фармату «Басовішча». Гэта была цікавая спроба зазірнуць у будучыню фэсту, прадказаць яго разьвіцьцё.

Пасьля «Black Sugar» былі «Crack» і «In Extremis» — польскі панк-мэтал, бессэнсоўны й бязьлітасны. Адтулінай сталіся менскія «The Jitters», што выконвалі рамантычны рок па-ангельску.

Самае цікавае на «Басовішчы» адбылося паміж «вольнай сцэнай» і конкурсам, увечары 23-га, калі на сцэне пачалі зьяўляцца госьці. Бо выступалі гурты, якіх — у адрозьненьне ад хедлайнэраў з «NRM» ці псыхадэлічных экспэрымэнтатараў з «Judy 4», пакінутых на ранак 26-га, — мала дзе пачуеш.

Гурт «Indigo» запрашэньне на сёлетняе «Басовішча» адзначыў нарэшце запісаным альбомам — узнагародай за перамогу на мінулым. У новых песьнях першабытная магутнасьць голасу Русі спалучаецца з ірваным рытмам аранжыровак.

З маладняку на фоне «Indigo» не згубілася толькі познаньская «Tri-quetra» — гурт, у рэпэртуары якога, акрамя польскіх, ёсьць яшчэ й песьні на беларускай мове. Берасьцейская «Сьцяна» не прагучала празь няўдала адстроены гук — у тым ліку й «Вясны.by», якую ўсе гатовыя былі слухаць у любой якасьці. Бярозаўскі «:Б:Н:» замарыў аднастайнасьцю, тым больш што ўсе ўжо чакалі зорную «Rimu» й «Нэйра Дзюбель». На іх а другой ночы і скончыўся першы дзень фэсту.

Конкурсная праграма «Басовішча» цікавіла ня ўсіх, таму прайшла пры напаўпустых лавах. Адкрываў конкурс «Tesaurus». Дасьведчаныя людзі прагназавалі яму як мінімум перамогу. Аднак у адсутнасьць галоўнага лабіста хрысьціянскіх выканаўцаў, журналіста Вітаўта Мартыненкі, якога празь мяжу не пусьцілі з нагоды хуткага юбілею (сорак пяць, сорак пяць, пашпарт трэба зноў мяняць), «Tesaurus» нічога ня выйграў.

Гарадоцкі гурт «5 set 5» спадзяваўся на дапамогу родных сьценаў — дарма! У іх музыцы былі цікавыя ўсходнія забабончыкі, але яна засталася ўсё тым жа hard-core (адбітак густаў Кораня й Памідорава, якія адбіралі канкурсантаў?).

Адрозную праграму падаравалі гледачам музыкі з «Taxi», аднак іх цяжкія мілагучныя баляды з насычаным клявішным фонам час ад часу зьбіваліся на рубілава. «Taxi» ўсё ж такі не паехала з Польшчы без прызоў: гітарыстка Насьця Зубрылава атрымала падарунак — музычны інструмэнт ад крамы «Allegro». Журы нейкім чынам дазналася, што Насьця грае на пазычанай гітары.

Нарэшце, «Тарпач». Асноўнае пытаньне — ці не перашкодзіць Сьвеце сьпяваць пірсінг у губе? Аказалася, Сьвета не зьбіралася сьпяваць. Яна крычала, тупала, скакала... Грымоты punk-core схавалі ад слухачоў ня толькі словы, але й партыю сола-гітары... Нечакана недзе завыла аўтасыгналізацыя...

«Тарпач» атрымаў галоўны прыз — права на запіс уласнага альбому на студыі «Radio Bia?ystok». Цікава, што для бубнача Аляксея Яфрэменкава гэта ўжо другая перамога на «Басовішчы»: першы раз быў з «Partyzone» (дзе яны, тыя ляўрэаты?) два гады таму.

Музычнага крытыка Зьмітра Падбярэскага выступы канкурсантаў ня надта парадавалі, бо назіралася стылёвая аднастайнасьць: музыка зводзілася да двух стылёвых напрамкаў — цяжкі кор і тое, што называюць «індэпэндэнт». «Я так і не пачуў у праграме ніводнага добрага сола на гітары». Сярод выступоўцаў ён вылучае «Таксі» і «Сонцаварот». На думку Падбярэскага, каб узровень канкурсантаў не зьніжаўся, можна было б пашырыць стылёвыя рамкі «Басовішча» — каб у Гарадку гучалі і блюз, і поп-рок.

Ёсьць знак часу ў тым, што Музыка Маладой Беларусі гучыць сярод беластоцкага лесу. «Басовішча» засталося адзіным фэстам, падчас якога ў маладых музыкаў ёсьць магчымасьць прадэманстраваць сваё майстэрства, а ў маладых гледачоў — магчымасьць скласьці ўяўленьне пра найлепшае ў сучаснай айчыннай музыцы. Еднасьць тысячаў людзей вакол беларускай музыкі і ёсьць фэномэнам «Басовішча».

Павал Сьвярдлоў, Гарадок—Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянская гарналыжніца стала алімпійскай чэмпіёнкай, менш чым за год аднавіўшыся пасля цяжкага пералому

Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў2

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера16

Як гомельская майстрыха стала зоркай Threads за адны суткі1

Мінчане купілі дарагую кватэру ў модным раёне, а цяпер шкадуюць. Усё з-за суседзяў зверху13

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам6

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

Расіянін папрасіў парэкамендаваць беларускі горад для пераезду. Беларусы параілі Смаленск28

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць