Архіў

Хто дзе ідзе

Дэпутацкі мандат дае прадстаўніку вэртыкалі цяпло і надзейнасьць.

Таму з 108 цяперашніх дэпутатаў палаты прадстаўнікоў бітым гасьцінцам у дэпутацтва пайшлі паўторна 67 чалавек. Аднак толькі 54 дэпутатам удалося прайсьці празь сіта рэгістрацыі.

Беспрацоўны Канаплёў

Сярод гэтых пяцідзесяці чатырох вылучаюцца гордыя постаці сьпікера палаты Вадзіма Папова ды ягонага намесьніка Ўладзімера Канаплёва. Больш уплывовым з двойкі зьяўляецца, зразумела, намесьнік — сябар дзяцінства прэзыдэнта У.Канаплёў.

Віцэ-сьпікер Уладзімер Канаплёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Шклоўскай выбарчай акрузе №75 і, насуперак чуткам, што хадзілі, ня мае супернікаў ад улады. Дзіўна толькі, што ў рэгістрацыйных дакумэнтах У.Канаплёў фігуруе як «беспрацоўны».

Галоўны супернік дэпутата — старшыня Магілёўскае абласное суполкі Партыі БНФ Рыгор Костусеў. Ён прапаноўваў У.Канаплёву распачаць сумесную агітацыйную кампанію, аднак апошні адмовіўся. Уласныя шанцы на перамогу Рыгор Костусеў ацэньвае як «50 на 50» — «калі будзе праведзена сумленная агітацыйная і выбарчая кампанія». Бялыніцкі раён — радзіма прадстаўніка БНФ, у Шклоўскім ён доўга працуе — тут асаблівых праблем з выбаршчыкамі кандыдат ня бачыць. А вось з Магілёўскім раёнам кандыдату прыйдзецца папрацаваць. Тым больш што Ўладзімер Канаплёў яшчэ да ўтварэньня акруговай выбарчай камісіі распаўсюдзіў у акрузе велізарным накладам справаздачу аб дэпутацкай дзейнасьці. Каляровыя ўлёткі-справаздачы, трэба сказаць, ня мелі выходных зьвестак. Кагосьці за такое зьнімаюць...

Астатнія два кандыдаты ў дэпутаты — прадстаўнік АГП Аляксандар Булаўкін ды спадар ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі, асоба малавядомая. Зрэшты, як і большасьць кандыдатаў ЛДП.

Дэпутат супраць дэпутата

Яшчэ 14 красавіка ў пасланьні парлямэнту Аляксандар Лукашэнка дэ-факта забараніў удзел у выбарах прадстаўнікам бізнэсу, да якіх належыць (дакладней, належаў, але, бадай, «былых бізнэсоўцаў», як і КДБістаў, не бывае) былы заснавальнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Дарыда» Ўладзімер Дзялендзік. Апошні, аднак, бізнэс ужо пакінуў, перадаўшы права заснавальніка найбуйнейшага вытворцы мінэральнай вады дачцэ Натальлі Дзялендзік.

У.Дзялендзіку кінуў пальчатку малады папулярны дэпутат Ждановіцкага сельскага і Менскага райсавету Юрась Зянковіч (БНФ). Прадстаўніка ЛДП ні Ю.Зянковіч, ні У.Дзялендзік за суперніка ня лічаць: кандыдата ніхто ня ведае, дый нават на атрыманьне пасьведчаньня кандыдата прадстаўнік ЛДП не зьявіўся.

На пасяджэньні камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў сябар камісіі ад ПКБ пацікавіўся ў дэпутата: ці праўда, што ён аказаў Менскаму раёну спонсарскай дапамогі на суму 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў? «Я адказаў: ужо нават і больш, і ўсё гэта пацьвярджаецца дакумэнтальна», — кажа У.Дзялендзік.

«Сапраўдных канкурэнтаў, па шчырасьці, я ня бачу: Зянковіч для мяне не канкурэнт, народ яго ня прыме. Праграмы як такой у яго няма зусім, а тое, што ён гаворыць, — тое кажу і я, гэта мы ўсе ведаем і безь яго. Разьлічваць на дапамогу звонку, што нехта дапаможа нам фінансамі, — ніхто ніколі бясплатна нам не дапаможа. ЗША могуць толькі разбамбіць дзесьці нешта ды імкнуцца кантраляваць увесь сьвет, а грошай бясплатна не дадуць. Скажу больш: і Пуцін ужо пайшоў па беларускім шляху, пачаўшы ўзмацняць дысцыпліну ў Расеі. Пуцін пайшоў, і іншыя краіны пойдуць», — самаўпэўнена заяўляе У.Дзялендзік.

Дэпутат ад пратэстантаў

Трэці раз дамагаецца дэпутацкага мандату і дэпутат Іван Пашкевіч, які вылучаецца ў адной і той жа акрузе — Столінскай №16. І.Пашкевіч вылучаўся традыцыйным шляхам — праз збор подпісаў, хаця і зьяўляецца сябрам Народнай грамады. Супраць прадстаўніка «Рэспублікі» дзейнічаюць старшыня калгасу «Фядорскі» Рыгор Дзямко і хірург райбольніцы сп. Прус. Ад пачатку акруговая камісія не зарэгістравала дзьвюх ініцыятыўных груп, пазьней «выдаліла» з гульні двух партыйных вылучэнцаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Глеб Хмяльніцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі86

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць