Архіў

Што робяць на Дзяды

Зьмянілася ўсё, што магло зьмяніцца. Цуды, што зьдзіўлялі нашых продкаў, — ужо ня цуды.

Ці прылятаюць душы нашых продкаў у нашы бэтонныя дамы? Ці вяртаюцца яны туды, дзе нішто не нагадвае пра той сьвет, у якім яны былі людзьмі? Ніхто не адкажа нам. Але чакаць дзядоў трэба. Гэтак ужо павялося, і ня намі заведзены гэты парадак.

Перад Дзядамі заўжды мылі вокны начыста. З аднаго боку гэта — сакральны акт адкрываньня шляху сьвятлу й душам. З другога — цалкам практычная завядзёнка: па Дзядах зазвычай прыходзяць маразы. Вымытая й прыбраная хата з чыстымі шыбамі чакаць будзе продкаў. Мы паказаць мусім ня як жывём самі, а як шануем продкаў. Не для іх прыбіраем хаты, а для сябе перад імі, даводзячы, наколькі нам важная памяць.

На стале мусіць быць багата страваў. Яны мусяць увасабляць спрадвечныя мары беларускія пра сытасьць — сыры, кілбасы, сальцісоны, кумпякі, яечня з салам. Куцьцю запраўляюць салам або маслам, вараць халадзец, пякуць бліны. Калі-нікалі там, дзе асноўнай памінальнай стравай, апроч куцьці, лічацца клёцкі, іх вараць «з душамі», — то бок з кавалачкамі сала, мяса або фаршу ўсярэдзіне. Зрэшты, гатуюць і малыя клёцкі, што запраўляюць шкваркамі з цыбуляю й сьмятанай. Але сама надаюцца бліны, да мачанкі з раберкамі й грыбамі ці да тлустага бігасу. Можна і проста з маслам. Кавалачак такога бліна кладзём на асобную талерку дзядам. Да яго ж кладзём па кавалачку ад кожнае стравы. Справа ня ў тым, наколькі шмат і смачна мы ямо на Дзяды. Мы гэткім актам дэманструем сваю жыцьцёвасьць, трываласьць, гатовасьць жыць. Гэта акт нашае эўхарыстыі з усімі каленамі нашых продкаў. А значыць, павінна сымбалічна хапіць на ўсіх.

Хіба не абысьціся бяз чаркі. Але абавязкова й для дзядоў. І не абавязкова куляць другую й трэцюю, бо гэта таксама акт прычасьця, а не гулянка.

Надасца й сьвечка. Добра, калі з храму. Добра, калі прынесьці яе адтуль на самыя Дзяды, перажагнаўшыся па малітве за душы сваіх продкаў.

Некалі спраўлялі Дзяды Масьленыя, Мясаедныя, Стаўроўскія, Стрэчанскія, Поставыя (перад Вялікім постам). На Палесьсі дзядоў асобна памінаюць у пятніцу, а бабаў — у суботу. Шмат традыцый ужо ня вернеш. Ня кожнага разу ёсьць магчымасьць пад’ехаць на самыя магілы, а нават і на тыя нашы малыя беларускія бацькаўшчыны, родавыя котлішчы. Але заўсёды ёсьць магчымасьць пабыць сам-насам з душамі сваіх продкаў, бо душы іхныя лунаюць вольна па-над цэлым краем, па-над межамі, водамі й палямі. Як ня ведаеш ці ня памятаеш, як і што рабіць на Дзяды, — то памый хату, застаў стол, запалі сьвечку. Зрабі ўсё ціха й урачыста. Памаліся ў душы, калі ўмееш. Не памылішся.

Сяргей Харэўскі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць