Архіў

Бельская сэксуальная рэвалюцыя

Усе прызы «Бардаўскай восені» дасталіся дзяўчатам

11-ы бардаўскі фэстываль у Бельску-Падляскім 22—24 кастрычніка стаў дэманстрацыяй эмансыпацыі беларускай тусоўкі. Мала таго, што тры першыя месцы занялі прадстаўніцы прыгажэйшай паловы чалавецтва, дык яшчэ і агульны іх век складае ўсяго толькі 61 год. Гэта пры тым, што, скажам, 51-гадовы бард з Залесься Сяргей Верамейчык і песень напісаў больш за ўсю дзявочую тройцу, узятую разам, і гітарай выкшталцона-гішпанскай валодае так, што дзяўчатам яшчэ расьці і расьці… Мо журы вырашыла перапрафіляваць традыцыйны фэст бардаў у конкурс прыгажосьці? Так бы думаў і я, калі б ня бачыў таго, што адбылося насамрэч.

Гран-пры-2004 студэнтка БДПУ Тацяна Беланогая «ўзяла» энэргетыкай. На сцэне Бельску Тацяна паказала рэдкую для беларусаў здольнасьць выкладвацца да канца. Гэткая канцэнтрацыя пачуцьцяў пры небанальных тэкстах заканамерна ўвасобілася ў перамогу.

Другое месца і магчымасьць запісаць аўдыёальбом на радыё «Беласток» дасталіся таксама студэнтцы БДПУ Жэні Собаль. Гэтая рэкордна высокая (182 см) дзяўчына зь дзяцінства сьпявала чужыя песьні, атрымлівала нейкія прызы ды прызнаньне ў тусоўках, а тут напісала разам з братам блюз, прасьпявала і… што называецца, «у яблык» — самая прыгожая песьня фэстывалю.

Трэцяя прызёрка — Вольга Казанцава зь Віцебску — добра ведае эксклюзіўнасьць і моц свайго вакалу. Якая спакуса для маладой дзяўчыны замест кантакту з заляй залюбавацца сваім тэмбрам! Вось і трэцяе месца пры ўсіх дадзеных для першага.

Мужчыны аказаліся ніжэй пераважна за кошт сьціпласьці сцэнічнай падачы — і Сяргей Верамейчык, і Алесь Наркевіч, і Яўген Валошын. І калі першага лепш слухаць камэрна, а другому крыху замінае тэмбр ды задоўгая дарога сьпяваных у Бельску песень да слухача (вось калі б гадоў на 6—7 раней!), то апошні зь нейкіх прычын як бы выбудаваў вакол сябе абарончую абалонку, сьпяваў, як з рэзыстарам на выхадзе.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Мельнікаў,

Бельск—Гомель

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы5

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць