Архіў

Пуціна панесла

Цэлы тыдзень аналітыкі БТ падшпільвалі заходніх калег, нібыта вымушаных падаваць выбары ў Іраку як трыюмф дэмакратыі. Але я ніякай эўфарыі адносна Іраку не заўважыў. Найбольш аптымістычны камэнтар дала брытанская «Гардыян», працытаваўшы нейкага клерка ААН: «Выбары могуць зьмяніць лёгіку палітычнай барацьбы. Яны вызначаць, хто прайграў і хто выйграў. Тыя, хто выйграў, змогуць нешта зьмяніць у лепшы бок. Галоўнае, каб ім далі адпаведныя паўнамоцтвы».

Самыя нэгатыўныя ацэнкі прапанавалі левыя, для якіх выбары — «мэханізм псэўдалегітымізацыі амэрыканскіх імпэрскіх інтарэсаў». Але што цікава — на мінулым тыдні частка тых жа левых пачала хвалявацца, каб выбары не былі сарваныя. Яны баяцца, што янкі, якіх даканалі акцыі шагідаў, могуць прыпыніць гульні няхай нават у часам фармальную дэмакратыю. Гэта азначыла б канец праекту дэмакратызацыі Іраку і «ўзмацненьне аўтарытарных рэжымаў у Эгіпце, Ярданіі і Саудаўскай Арабіі, дзе нават касмэтычныя рэформы лічыліся б фантастычным прарывам» («Тагесцайтунг»).

Гэта значыць, «прагрэсіўная грамадзкасьць» відавочна мае свае пражэкты для Іраку і ўсяго сьвету. Яны цешацца з таго, што маштабы азіяцкага цунамі прымусілі заходніх палітыкаў прызнаць неабходнасьць дапамогі краінам трэцяга сьвету. Жак Шырак зрабіў супэрпадарунак антыглябалістам, якія сабраліся ў бразыльскім Порту-Алегрэ, — падтрымаў іх ініцыятыву аб увядзеньні спэцыяльнага падатку на банкаўскія трансфэрты. Атрыманых грошай — 8—9 мільярдаў у.а. штогод — хопіць, каб накіраваць у бедныя краіны кучу пэрсаналу ды гуманітаркі. І гэта будзе ня проста дапамога, а фактычна, новая форма экспарту дэмакратыі, толькі мірная.

Паводле слоў Жака Маму ў францускай «Монд», новая гуманітарная інтэрвэнцыя будзе нагадваць дзейнасьць сяброў арганізацыі «Дактары бязь межаў», якія «зь першых дзён сваёй місіі падтрымлівалі антыдыктатарскія лёзунгі, спрабавалі абараніць насельніцтва ад гвалту, перадавалі інфармацыю журналістам, спрыялі ўздыму грамадзянскіх ініцыятыў».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць