Архіў

50 радкоў рэдактара

СТАРЫЯ МЭТАДЫ. Ад БССРаўскага часу цяперашняя Беларусь радыкальна розьніцца існаваньнем незалежнага грамадзтва і яго актыўным супрацівам спробам улады абмежаваць палітычныя і культурныя свабоды. Гісторыя не паўтараецца.

Многія баяцца ўсталяваньня новай сталіншчыны. Гэта, мяркую, маларэальна, пакуль Беларусь атачаюць краіны NATO, а ўнутры краіны на выклікі аўтарытарызму рэагуюць не здранцьвеньнем, а супрацівам. Як у выпадку з прадпрымальніцкім лідэрам Шумчанкам, якому пагражаюць два гады турмы. Інкрымінуецца зьбіцьцё сукамэрніка-рэцыдывіста. Справа выглядае правакацыяй у стылістыцы КГБ. Пра небясьпечнае спаўзаньне да савецкіх практык нагадвае Віталь Тарас. Пры чытаньні яго артыкулу падумалася: калі б савецкія злачынствы былі юрыдычна асуджаныя на пачатку 1990-х, а не сарамліва замаўчаныя — маўляў, хто з нас бязгрэшны, — старыя мэтады не выкарыстоўвалі б цяпер так цынічна. Зь іншага боку, справа залежала і ад колькасьці бязгрэшных.

Адыход Шэрмана. Пяць гадоў таму Карлас Шэрман пераклаў разьвітальны ліст свайго прыяцеля Габрыэля Гарсія Маркеса, і «Наша Ніва» надрукавала яго на першай паласе. У Маркеса тады выявілі рак… І вось — Маркес жыве, і піша. А Шэрман ужо ня з намі. Гэты мудры чалавек ня раз ратаваў «Нашу Ніву» ў крытычных сытуацыях. За няпоўныя 70 гадоў ён пражыў чатыры жыцьці: уругвайскае, савецкае, пасьля постсавецкае беларускае, нарэшце пару гадоў безнадзейнага лячэньня ў Нарвэгіі, у адарваньні. Захапленьне камунізмам, расчараваньне камунізмам. Уладзімер Арлоў расказвае: усе рэпатрыянты, што прыбылі ў СССР на адным цеплаходзе з Шэрманам, праўдамі і няпраўдамі павярталіся назад ва Ўругвай — усе да аднаго, акрамя спадара Карласа. У Беларусі яго трымалі сябры, кола аднадумцаў, Быкаў, Барадулін. Імёны, безь якіх не напішацца найноўшая гісторыя. Ня толькі літаратуры, але і краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты27

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі51

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты27

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць