Архіў

Навіны спорту

«Прыйшоў выканаўца, апісаў чайнік»

У галоўнага рэдактара найбуйнейшай беларускай спартовай газэты «Прессбол» Уладзімера Беражкова апісалі маёмасьць. Зроблена гэта «дзеля выкананьня судовага рашэньня» аб спагнаньні зь яго 10 млн руб. на карысьць міністра фінансаў і кіраўніка Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Мікалая Корбута. Нагадаем, што падставай стаў пазоў міністра фінансаў аб абразе гонару й годнасьці, якія зьмяшчаліся ў нумары за 21 кастрычніка, дзе быў надрукаваны матэрыял аб стане спраў у айчыннай спартовай гімнастыцы. Міністар падаў пазоў: спагнаць з газэты 50 млн руб., а зь Беражкова і аўтара артыкула па 10 млн. Пазьней сумы былі скарэктаваны: з газэты патрабавалася 30 млн, з рэдактара — 10 млн.

3 сакавіка УП «Прессбол-плюс» пералічыла сп.Корбуту 30 млн. рублёў. Грошы сабралі за кошт падпіскі на сакавік—чэрвень. У той жа дзень У.Беражкоў пералічыў паштовым пераказам — 120 тыс. руб. «Болей у мяне не было», — заявіў галоўны рэдактар у інтэрвію БелаПАН. 11 сакавіка да Беражкова прыйшоў судовы выканаўца і апісаў чайнік, пральную машыну, кухонны гарнітур, шафу, пыласос, карціну. Аднак згодна з заканадаўствам ня можа быць апісана больш за 50% сумесна нажытай маёмасьці, таму жонка рэдактара зьвярнулася ў суд з пазовам аб выключэньні з вопісу маёмасьці.

Тым часам 21 сакавіка скончыўся трохмесяцавы тэрмін, паводле якога Мінінфармацыі мог прымяніць санкцыі да газэты — пасьля вынясеньня цягам году другога папярэджаньня. Пакуль усё ціха.

Байдачны назваў склад

Галоўны трэнэр футбольнай зборнай Беларусі Анатоль Байдачны назваў склад нацыянальнай дружыны на адборачны матч чэмпіянату сьвету-2006 супраць Славеніі, што мае адбыцца 30 сакавіка. На збор выкліканы 22 футбалісты.

Галкіпэры: Хамутоўскі («Сьцяўа», Бухарэст), Жаўноў (ФК «Масква»), Суліма (МТЗ-РІПА, Менск).

Абаронцы: Амельянчук, Гурэнка (абодва — «Лякаматыў», Масква), Лаўрык («Амкар», Перм), Астроўскі («Арсэнал», Кіеў), Чалядзінскі («Мэталюрг», Запарожжа), Кірыльчык («Крыўбас», Крывы Рог), Тарлоўскі («Факел», Варонеж).

Паўабаронцы: Бялькевіч («Дынама», Кіеў), Аляксандар Глеб («Штутгарт»), Вячаслаў Глеб («Грасхопэрс», Цюрых), Кульчы («Шыньнік», Яраслаўль), Рамашчанка («Дынама», Масква), Коўба («Крылы Саветаў», Самара), Калачоў («Хімкі»), Хацкевіч («Вэнта», Вэнтспілс), Сашчэка («Тарпэда», Жодзіна).

Форварды: Кутузаў («Сампдорыя», Генуя), Булыга («Крылы Саветаў»), Ковель («Дынама», Менск).

Ваўчкоў перамог у Босьніі

Другая ракетка Беларусі Ўладзімер Ваўчкоў выйграў на мінулым тыдні тэнісны турнір у Босьніі-Герцагавіне (прызавы фонд — $25 тыс.). Ваўчкоў пасьлядоўна перамог немца Ларса Юбэля, італьянца Андрэа Стапіні, чэха Томаша Цакля, швайцарца Джорджа Бастля. А ў фінале — славака Міхала Мэрцінака. Перамога дала магчымасьць беларусу ўзьняцца на 28 радкоў у рэйтынгу, што налічваецца Асацыяцыяй тэнісістаў-прафэсіяналаў па выніках апошніх 52 тыдняў.

«Юнацтва» ў фінале

У панядзелак вызначыўся першы фіналіст Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай. Ім стаў мінулагодні чэмпіён краіны менскае «Юнацтва» (галоўны трэнэр — М.Захараў). Менчукі ў чатырох матчах перамаглі магілёўскае «Хімвалакно». Другі фіналіст вызначыцца ў матчы «Керамін» (Менск) — «Сокал» (Кіеў). Фіналы пачнуцца 30 сакавіка.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца». Наўседа сумняецца, што спроба ЗША ангажаваць Лукашэнку дасць толк7

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць