Архіў

Здарылася ці здарыцца?

ААН асудзіла сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Прадстаўнік Беларусі ў Жэнэве пакуе чамаданы.

Галоўнай падзеяй для Беларусі на мінулым тыдні можна лічыць не маштабныя воінскія вучэньні беларускай арміі, а тое, што Камісія ААН па правах чалавека на сваім пасяджэньні ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю, у якой яшчэ на год быў падоўжаны мандат спэцпрадстаўніка гэтай арганізацыі ў Беларусі Адрыяна Севярына. У гэтай рэзалюцыі была выказана «заклапочанасьць у сувязі з датычнасьцю вышэйшага кіраўніцтва Беларусі да зьнікненьня трох прадстаўнікоў апазыцыі ў 1999 годзе і аднаго журналіста ў 2000».

У падтрымку гэтай рэзалюцыі, аўтарамі якой былі ЭЗ і ЗША, выказаліся 23 краіны. Непрыемным сюрпрызам для Менску стала тое, што сярод іх аказалася Ўкраіна. А тыя, хто прагаласаваў супраць, — Расея і Кітай — так і не змаглі прадухіліць прыняцьце гэтага дакумэнту. 14 краін устрымаліся ад галасаваньня.

Камісія ААН запатрабавала ад беларускіх уладаў дазволу на ўезд у Беларусь спэцпрадстаўніка камісіі. Гэты прадстаўнік павінен узначаліць поўнамаштабнае расьсьледаваньне адвольных арыштаў, перасьледаваньняў па палітычных матывах, катаваньняў і іншых парушэньняў правоў чалавека, якія, на думку камісіі, за апошнія гады мелі месца. Але Адрыян Севярын па-ранейшаму будзе заставацца для афіцыйнага Менску пэрсонай нон-грата. А некалі ж, калі ён узначальваў працоўную групу па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і саму асамблею, з панам Севярынам асабіста гутарылі Лукашэнка, Латыпаў і некаторыя іншыя. Яны тады абмяркоўвалі ўмовы, пры якіх Беларусь перастане быць «ізгоем», і нават канкрэтныя тэрміны выкананьня гэтых умоў. Напрыклад, удасканаленьня Выбарчага кодэксу.

У дачыненьні да Севярына, кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску пасла Віка і іншых удзельнікаў працэсу была ўжытая тактыка так званых «дэмакратычных калідораў». Гэта калі эўрачыноўнікам «пудрыліся мазгі» ў нефармальнай абстаноўцы пры спрыяньні давераных асоб з «трэцяга сэктару». Помніцца, Лукашэнка ўсё-такі змог тады пераканаць Севярына і астатніх у Эўропе, што да выбараў-2001 нічога падпраўляць у заканадаўстве ня варта. Маўляў, потым… Важна было час выйграць. І вось сёньня паны Севярын, Вік ужо ў становішчы пэрсон нон-грата ў Беларусі. Яны беларускаму правіцелю больш не патрэбны. За гэтыя гады рэжым узмацніўся і гатовы да адкрытага супраціўленьня і Захаду, і Ўсходу. Пра гэта сьведчаць і паводзіны цяперашняга прадстаўніка Беларусі ў Жэнэве, які ўжо пакуе чамаданы дадому. Чакаюцца кадравыя зьмены ў МЗС Беларусі.

Паводле слоў Пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэнэве Сяргея Алейніка, Менск па-ранейшаму будзе ігнараваць статус спэцпрадстаўніка Камісіі ААН па правах чалавека. Ён таксама адзначыў, што паколькі гэтая рэзалюцыя носіць неабавязковы характар, дык і пыліцца ёй на паліцах архіву. І наагул, паводле слоў Алейніка, мэтай таго, што адбылося, зьяўляецца «апраўданьне ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы».

Беларускі палітоляг Вячаслаў Пазьняк адзначае, што сёлетняя трэцяя па ліку рэзалюцыя па Беларусі носіць яшчэ больш жорсткі характар. Можна амаль напэўна чакаць, мяркуе палітоляг, што восеньню аналягічная рэзалюцыя будзе ўнесена на разгляд Трэцяга камітэту Генэральнай Асамблеі ААН (сацыяльныя і гуманітарныя пытаньні ды пытаньні культуры). Беларускі МЗС разьлічвае на тое, што, як і ў 2004 годзе, яе ўдасца зьняць з галасаваньня ў Генасамблеі. Для гэтага, відаць, зноў будуць выкарыстаны працэдурныя мэханізмы, а таксама падтрымка дэлегацый Расеі і некаторых іншых дзяржаў. Аднак нават падобны зыход ня ў стане схаваць факты далейшага пагаршэньня сытуацыі з правамі і свабодамі ў краіне, праблемы з выкананьнем міжнародных абавязацельстваў у гэтай сфэры, у прыватнасьці, перад ААН і АБСЭ, а таксама зьвязаную з гэтым занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці, што ўсё нарастае.

А тым часам у Жэнэве чакаецца зьяўленьне Сяргея Мартынава. Але ня ў якасьці кіраўніка беларускага МЗС. Як вядома, ужо ня першы год ён працуе па кантракце, як прыватная асоба, экспэртам у адной з камісій ААН. У той самай, якая і прыняла такую жорсткую рэзалюцыю па Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго5

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго5

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць