Здарэнні1414

Міліцыя шукае юнага аферыста + фота

Мінская міліцыя шукае 25-гадовага жыхара сталіцы, раней судзімага за махлярства, які нажываўся на жаданні суграмадзян зэканоміць.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек размясціў у інтэрнэце аб’яву аб аказанні паслуг па дастаўцы з-за мяжы электроннага абсталявання, парфумерыі і брэндавага адзення.

Цэны ўказваў ніжэйшыя за рыначныя на 20–25%, тлумачачы тым, што ў Польшчы, нібыта, разарылася буйная фірма і зараз увесь тавар распрадаецца.
Кліенты не прымусілі сябе чакаць — яны звярталіся да прадпрымальнага мінчаніна і пакідалі ў якасці перадаплаты ад 200 да 500 даляраў ЗША.

Патэнцыяльным пакупнікам выдавалася распіска з указаннем рэальных пашпартных даных прадаўца. Але як толькі грошы апыналіся ў яго кішэні, малады чалавек знікаў, выдаляў аб’яву і мяняў нумар тэлефона. Дзякуючы гэтай схеме без грошай і пакупак засталіся дзясяткі гараджан.

Зараз асоба зламысніка ўстаноўлена, вядзецца яго вышук.

Калі Вам што-небудзь вядома пра змешчанага на фота чалавеку або Вы пацярпелі ад яго дзеянняў, пераканаўчая просьба звярнуцца па тэлефонах: 226-20-85, 222-04-42 (46), 8-029-636-18-00 або па тэлефоне «102».

Каментары14

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд4

Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто171

«Я не мог нават зайсці ў краму». Былы палізвязень расказаў, чым невыносная «хатняя хімія»7

Як мінімум сем сілавікоў затрымлівалі мужчыну, які нібыта пакінуў каментар пра супрацоўнікаў ГУБАЗіКа6

Памерла актрыса Мэгі Сміт — прафесар Макгонагал з фільмаў пра Гары Потэра1

Перад рэферэндумам аб далучэнні да Еўрасаюза ў Малдове блакуюць расійскую прапаганду4

У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара «Рэчыцадрэў»

У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію

Нацыянальную літпрэмію далі прадзюсарцы арт-групы, якая спявае «Баладу пра дыктатара»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →