Грамадства1010

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

КДБ ў Беларусі актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні, прымушаючы іх супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу, сцвярджае праваабарончая ініцыятыва Dissidentby. Гэта пацвярджае і аб’яднанне былых сілавікоў Bypol.

Супрацоўнікі КДБ прымушаюць палітвязняў, вызваленых па памілаванні, падпісваць розныя дакументы і ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх відэа. Ім забараняюць выезд за мяжу і патрабуюць супрацоўніцтва супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый, пагражаючы новым пераследам і ціскам на іх сем'і.

Праваабаронцы адзначаюць, што ад вызваленых палітвязняў патрабуецца звяртацца ў розныя фонды дэмакратычных сіл і даваць інфармацыю, якая можа нашкодзіць падтрымцы рэпрэсаваных. Акрамя таго, яны паведамляюць, што палітвязням часта ставяць на прылады спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе сілавікам весці назіранне за іх дзейнасцю ў рэальным часе.

Згодна з інфармацыяй ад Bypol, у пачатку верасня КДБ сумесна з Дэпартаментам крымінальнай разведкі МУС распачаў вялікую спецаперацыю па расследаванні каналаў эвакуацыі з Беларусі і фінансавых пераводаў у краіну. У гэтай аперацыі выкарыстоўваюцца былыя палітвязні і іншыя ўразлівыя асобы, якіх прымушаюць супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу.

Тыя, хто пагаджаецца на супрацоўніцтва, атрымліваюць спецыяльнае віруснае праграмнае забеспячэнне, якое запісвае і перадае інфармацыю пра тэлефонныя перамовы, геаграфічнае размяшчэнне і актыўнасць у месенджарах. Завербаваныя актывісты звязваюцца з супрацоўнікамі Bysol і іншых арганізацый, якія дапамагаюць ахвярам рэпрэсій, і запытваюць грошы або эвакуацыю з краіны.

Каментары10

  • Сымон
    27.09.2024
    Шчыра кажучы, кошт інсайдаў ад байполу такі ж, як і кошт інсайдаў ад Бульбы-Чыслава і Сахашчыка. КДБ можа вярбаваць закладнікаў пад пагрозамі, вось толькі эфектыўнасць падобнай вярбоўкі заўсёды застанецца пад пытаннем. А вось кдбшнікі, якія займаюцца падобнымі справамі, сапраўды паляцца. Пажыццёва.
  • Минобороны великобритании
    27.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бульба
    27.09.2024
    Ды ужо ўсіх завербавалі і перавербавалі па некалькі разоў, няўжо гэта не зразумела. Саскочыў толькі адзін Міхалевіч, бо профі. Астатнія барабаняць, бо чушпаны.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць