Грамадства2828

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

На сустрэчы са студэнтамі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандр Лукашэнка паразважаў на тэму, хто прыйдзе пасля яго.

Аляксандр Лукашэнка пры адказе на пытанне пра наступнага прэзідэнта, 27 верасня 2024 года. Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў у гэтым кантэксце прэм'ер-міністра, кіраўнікоў палат Нацыянальнага сходу і рэктараў.

«У вас менш, а ў мяне — то яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм'ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах».

«І ўчора я падумаў пра гэта. Вось а хто?» — адзначыў Лукашэнка.

Наталля Качанава падчас адказу Аляксандра Лукашэнкі на пытанне пра наступнага прэзідэнта, 27 верасня 2024 года. Скрыншот з відэа

«Усе яны валодаюць унікальнымі якасцямі, унікальнымі. Нашмат вышэйшымі, чым у мяне. Асобнымі якасцямі, — дадаў ён. — Вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці злучыць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка і пляснуў тыльным бокам пальцаў правай далоні па пальцах левай, — унікальны быў бы чалавек і ідэальны быў бы прэзідэнт. Але галоўнае, — дадаў ён, — гэта вопыт! Гэта вопыт!» — усклікнуў ён.

Камера паказала, як студэнт, які задаў гэтае пытанне, шырока ўсміхаецца.

Студэнт падчас адказу Аляксандра Лукашэнкі на пытанне пра наступнага прэзідэнта, 27 верасня 2024 года. Скрыншот з відэа

З адказу вынікае, што прэзідэнтам Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму бачыць толькі сябе: ні ў каго іншага няма комплексу найлепшых якасцей, не кажучы пра вопыт.

«Калі ў цябе ад прыроды няма асноўных элементаў, уласцівасцей і якасцей прэзідэнта, ты нават не суйся ў гэтую сферу», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. 

«Я сам стаў прэзідэнтам у 38 гадоў, таму магу ацэньваць, супастаўляць», — сказаў Лукашэнка. У рэальнасці ён стаў прэзідэнтам у 39 гадоў, за месяц да свайго 40-годдзя.

Падчас гэтага эпізоду ў Лукашэнкі выразна трэслася галава. Такі сімптом назіраецца ў яго падчас публічных мерапрыемстваў ужо з год, апошнім часам ягоная прэс-служба перастала гэта хаваць.

Асноўныя канкурэнты Лукашэнкі, якія апярэджвалі яго па рэйтынгах, усе зняволеныя або выгнаныя з краіны. Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Марыю Калеснікаву трымаюць у поўнай ізаляцыі: ужо паўтара года пра іх нічога не вядома, невядома нават, ці яны жывыя.

Каментары28

  • Беларус
    27.09.2024
    НН, калі ласка, "досвед", а не вопыт
  • бабруйчанін
    27.09.2024
    Патрэбен кандыдат у прэзідэнты з вопытам працы..
  • Быўшая бабарыканка
    27.09.2024
    А Севярынца чаму не ўспомнілі, рэдакцыя? Не таму, што ён супраць інтэграцыі з рашкай выступаў?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць