Гісторыя6666

Знойдзеная магіла кіраўніка беларускай антысавецкай партызанкі 1920-х

Цімох Хведашчэня быў выбітным афіцэрам арміі Балаховіча.

Атаман, дыверсант, настаўнік

Лёс Хведашчэні, у нечым характэрны для таго часу, усё ж такі ўражвае: вясковы хлопец з Лунінеччыны падчас Першай сусветнай робіцца афіцэрам, пасля дэмабілізацыі не кідае зброі і пераходзіць да «чырвоных». Неўзабаве падымае бунт у сваім атрадзе і пераходзіць да слуцкіх паўстанцаў, пасля — у войска Булак-Балаховіча. Ды не адзін, а разам з атрадам, які меў свой сцяг і аркестр.

Далей — круцей. Адзін з атаманаў «Зялёнага дуба», камандзір дыверсантаў, якія пераходзілі з польскага на савецкі бок у пачатку 20-х. Нарэшце крамнік і настаўнік у Белавежы. У 1944-м Цімох адступае разам з немцамі, не чакаючы літасці ад бальшавікоў. Па вайне нейкім цудам трапляе у Польскую камуністычную армію, аднак пасля выкрыцця мінулага трапляе за краты. Далейшы лёс «балахоўца» губляецца…

Маўчалі крыжы

Айцец Аляксандр Надсан жартаўліва называе сяброў суполкі Беларуская нацыянальная памяць (БНП) «некрафіламі ў добрым сэнсе гэтага слова». БНП расшуквае і парадкуе пахаванні дзеячоў нацыянальнага руху ХХ стагоддзя, парадкуе магілы. Росшукамі месца апошняга спачыну атамана Цімоха Хведашчэні сябры арганізацыі займаліся не першы год. Безвынікова. Маўчалі крыжы на праваслаўных могілках у Варшаве, маўчалі архівы, ніякіх звестак аб нашчадках афіцэра не было. І тут…

«Знайсці гэтую магілу было справай гонару, — кажа старшыня БНП Анатоль Міхнавец, — Хведашчэня быў адным з самых ідэйных змагароў за незалежнасць Беларусі, ягоны атрад вылучаўся дысцыплінай, маральнасцю і адвагай».

Балаховіч шукае Хведашчэню

«Пра Хведашчэню мы ўпершыню пачулі ад Юрыя Туронка, — кажа Міхнавец, — які ў далёкія 70-я нібыта дамаўляўся з ім пра сустрэчу. Хведашчэня меў прынесці ды перадаць свой архіў гісторыку, але нешта сарвалася.

Гадоў пяць таму ўсплыў невядомы дагэтуль партрэт Хведашчэні ў форме балахоўца, які ўжо стаў ледзь не хрэстаматыйным. Гэта толькі падагрэла цікавасць да яго асобы».

Са словаў Міхнаўца, у пошуках удзельнічаў нават унук самога Булак-Балаховіча Станіслаў Мацей: даваў у польскія раённыя газеты аб’явы з просьбамі звярнуцца ўсіх, хто мае інфармацыю пра Хведашчэню. Але зноў безвынікова.

«Бетон»

«Мы шукалі паўсюль: распытвалі гісторыкаў, старэйшых беларусаў з дыяспары, шукалі праз сацыяльныя сеткі, абышлі ўсе могілкі ў Варшaве, — працягвае Міхнавец, — І вось аднойчы да мяне падышоў калега па навучанні з навіной: ягоны дзед быў знаёмы з Хведашчэнем (ці то па адседцы, ці па іншых якіх справах) і ведае нават месца, дзе той пахаваны!

Спробы даведацца нешта дакладнае вынікаў не далі, пан Анджэй пайшоў «у адмову». Ведаю, кажа, але не скажу: да магілы дагэтуль ходзяць камбатанты, а калі інфармацыя выплыве, на іх зладзяць засаду. У выніку мой аднакурснік патлумачыў мне, што ў сучаснай польскай мове існуе тэрмін «бетон» — для старых людзей, якія да гэтага часу жывуць мінулым, старымі пагрозамі, крыўдамі, небяспекамі. Гэта, на жаль, быў акурат той выпадак».

«Chwiedaszczenia» ці «Fedoszczenia»?

«На апошнім этапе да росшукаў далучыўся беларус з Беласточчыны, палкоўнік запасу польскага войска Юры Зюзя. Рэч у тым, што перапіска з польскімі архівамі — не такая і простая справа. Як вайсковец, ён здолеў зрабіць паспяховы запыт у Цэнтральны вайсковы архіў.

На будучыню ў перапісцы з архівамі пан Юры параіў нам карыстацца фармулёўкай «Dlaczego nie odpowiadacie na pytanie podatnika? Czy trzeba napisać skargę do Waszego Ministra?» («Чаму не адказваеце на пытанне падаткаплатніка? Можа, трэба напісаць скаргу вашаму міністру?»)».

Выявілася, што Хведашчэня пахаваны зусім не на праваслаўных могілках Варшавы, а на Паўночных. Ды і прозвішча на надмагіллі напісана не як «Chwiedaszczenia», як мы думалі, а як «Fedoszczenia», хоць сваё фота ў форме балахоўца часоў Грамадзянскай вайны ён падпісаў акурат першым варыянтам. Можна здагадвацца, якія абставіны паўплывалі на змену гэтых некалькіх літар…

На фота, зробленым актывістамі БНП, — гранітная пліта з імёнамі двух чалавек. Па-польску. Тут пахаваныя Цімох Хведашчэня і ягоная жонка Алена з ваколіцы Белавежы, з якой разам яны ад’ехалі на Захад у 1944-м.

Першае, на што звяртаеш увагу, — гады жыцця. Ва ўсіх публікацыях побач з прозвішчам балахоўца стаяла: 1897 — канец 1980-х пач. 90-х. І тое, і другое не адпавядае напісанаму на надмагіллі. Нарадзіўся Цімох у 1893, а памёр у 1977 (да 1993 года дажыла толькі ягоная жонка). Больш падрабязных датаў, на жаль, няма.

«Што далей рабіць? — перапытвае Анатоль. — Будзем шукаць ягоных родных. Хведашчэня меў дачку, ды і помнік не стары, дагледжаны — нехта ж паставіў і даглядаў. Магіла беларускага ваяра стане месцам, дзе будуць аддаваць пашану тым, хто змагаўся, каб жыла Бацькаўшчына».

Каментары66

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»12

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала7

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей1

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»12

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →