Грамадства

А мо так і трэба? У цэнтры Мінска прайшла акцыя «Краіна крывых люстэркаў» ФОТЫ

Позна ўвечары ў нядзелю актывістамі РНС была праведзеная акцыя «Краіна крывых люстэркаў».

У раёне Парка Чалюскінцаў і Акадэміі Навук былі ўсталяваныя люстэркі з кратамі і лозунгамі ў цэнтры: «Пасуе?», «А можа, так і трэба?..», «Шмат думаеш? Ты наступны!», якія прымушаюць чалавека задумацца пра беларускія рэаліі.

Мэта акцыі - прапанаваць простым мінакам паглядзець на сябе з боку і шукаць прычыны татальнай апатыі і абыякавасці, у якіх знаходзіцца ўся краіна, перш за ўсё ў сабе, — паведамілі арганізатары акцыі «Нашай Ніве».

«Мы проста пакінулі гэтыя люстэркі ў тваім горадзе, бо раптам ты забыўся паглядзецца сёння, чалавеча.

А ці не забыліся паглядзецца твае родныя і сябры? Славутая беларуская памяркоўнасць: наколькі ўтульна табе жыць з ёй? Ці не адчуваеш ты, што тут нейкі фальш? А думкі? Ты можаш дазволіць сабе выказваць іх у любы час і ў любым месцы? Твой бацька кажа табе, што так, але адкуль тады ў табе гэты страх?»

Нагадаем, што два тыдні таму ў Мінску прайшла першая аналагічная акцыя

Актывісты размясцілі ў нішы фасада дома №39 па праспекце Незалежнасці люстэрка з намалёванымі на ім маркерам турэмнымі кратамі і надпісам «Апынуцца можа кожны». Люстэрка прастаяла ў нішы два дні, пакуль не было «арыштавана» міліцыяй.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць