Пад лозунгамі «Не расійскай ядзернай пагрозе» і «Свабоду Кірылу Сілівончыку» ў Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях»
Традыцыйнае шэсце апазіцыі сабрала каля 500 чалавек.

15:51
Акцыя скончана, дэманстранты зачахляюць транспаранты. Людзі разыходзяцца.

15:46
Шэсце дайшло да капліцы, усім раздалі праект рэзалюцыі. Кіраўнік Партыі БНФ спытаў, ці ўсе згодныя з праектам рэзалюцыі, і папрасіў прагаласаваць. Ахвотныя паднялі рукі.

На заканчэнне ўсе скандзіруюць «Жыве Беларусь». Акцыя фактычна скончана.
Удзельнікі шэсця набліжаюцца да капліцы
15:22

Шэсце дашло да Плошчы Бангалор. Цяпер трэба ісці да капліцы і зноў праходзіць скрыжаванне. Перайшлі за чатыры цыклы.

Сіні мікрааўтобус з апаратурай наверсе для сачэння
15:02
Удзельнікі шэсця дайшлі да ўніверсама «Рыга». Цяпер іх пераводзяць на іншы бок вуліцы Сурганава, каб ісці наўпрост да капліцы. Стаяць пяць амонаўцаў і кіруюць працэсам. На пераход Сурганава спатрэбіліся ўсяго чатыры цыклы.


14:50
Калона дайшла да вуліцы Якуба Коласа
14:46
АМАПаўцы стаяць праз тры метры, пакуль жа акцыя глядзіцца досыць сумна.
Стаўленне прахожых да ўдзельнікаў акцыі досыць індыфірэнтнае, яны без цікавасці глядзяць на шэсце, часам проста не абарочваюцца, за ўвесь час толькі двойчы пасігналілі.

14:41
Традыцыйныя правакатары — гэта яны хапаюць людзей пасля акцыі — радуюцца добраму надвор'ю. Спартыўныя касцюмы, кепкі, семкі — усё пры іх.
14:40
Удзельніца шэсця гледзячы на АМАП: «У-у-у, дармаедаў стаіць»
14:28
Шэсце рушыла. У ім бярэ ўдзел да 500 чалавек. Людзі ідуць збольшага моўчкі, перыядычна б'юць у звон, перыдычна скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Не — АЭС у Беларусі». Нехта выгукнуў «Слава Украіне».


14:25
Пачынаецца фармаванне калоны. Крычаць: «Не — АЭС у Беларусі».
14:20

Дэманстранты гукаюць «Жыве Беларусь»

Рэзалюцыя Шляху

Расцяжка ў падтрымку асуджанага ў Расіі за допіс у сацыяльнай сетцы УКантакце Кірылы Сілівончыка




14:04
Ноў-хаў акцыі. Раней іх здымалі на камеру людзі ў цывільным, цяпер з камерамі амонаўцы. Наогул на акцыі прысутнічаюць усяго тры амонаўцы і адзін даішнік.

13:58
Каля «Кастрычніка» сабраліся каля 300 чалавек, ідзе збор подпісаў за вызваленне палітвязняў.




13:51



Кузю шкада, бо Чарнобыль, тлумачыць гаспадыня.
13:43
Да «Кастрычніка» прыйшло каля 100 чалавек.

13:39
Прыйшоў лідар аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец, а таксама Мікола Дземідзенка.

13:31
Прыйшлі экс-палітвязень, які правёў чатыры гады за кратамі, Эдуард Лобаў і 73-гадовы журналіст, былы дэпутат і абаронца Валер Шчукін.


13:20
Людзей пакуль няма, перад кінатэатрам, дзе заплнаваны збор удзельнікаў, прысутнічаюць хіба адзінкі. Затое шмат «людзей у цывільным».
Кавярня «Жылі-былі» і кінатэатр «Кастрычнік» пакуль працуюць, звычайна іх закрываюць падчас такіх акцый.
13:18
За кінатэатрам «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук») стаіць аўтазак з міліцыяй.
13:07

У раёне вуліцы Дарашэвіча і праспекта стаіць 2 аўтазакі і 5 аўтобусаў з і АМАПам.
Міліцыя не дае фатаграфаваць. Кажуць, яны як грамадзяне супраць, і ўвогуле «міліцыя ў нас недатыкальная, і недатыкальнасць выражаецца між іншым у тым, што іх нельга фатаграфаваць», паведамляе карэспандэнт NN.BY.
***
Сёння ў Мінску праводзіцца традыцыйны «Чарнобыльскі шлях», ён дазволены ўладамі. Збор удзельнікаў акцыі абвешчаны каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14.00 да 14.30.
Затым мае адбыцца шэсце па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў.
Мітынг сёлета вырашылі не праводзіць. «Чарнобыльскі шлях — 2015» пройдзе пад лозунгам «Не — расійскай ядзернай пагрозе».
Паводле яго вынікаў плануецца прыняць рэзалюцыю, якая будзе прысвечаная наступствам чарнобыльскай катастрофы, ацэнцы дзеянняў беларускіх уладаў па іх ліквідацыі, «ваеннай пагрозе з боку Расіі і пагрозе размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі на тых ударных самалётах, якія плануецца размясціць на нашай тэрыторыі», а таксама ацэнцы «сутнасці расійскага рэжыму і палітычнага рэжыму Беларусі».
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары