Грамадства1010

«Беларуская Амерыканка, ці Выбары пры дыктатуры» — Андрэй Саннікаў напісаў кнігу пра выбары-2010

Кніга «Беларуская Амерыканка, ці Выбары пры дыктатуры» напісаная ў 2014 годзе і ў цяперашні час рыхтуецца да выдання. Са згоды аўтара сайт charter97.org пачынае публікаваць урыўкі з кнігі.

belsat.eu

ПРАДМОВА

Я нарадзіўся і вырас ў Мінску. У самым цэнтры горада. За месяц да майго нараджэння ў доме, дзе я з’явіўся на свет, быў адчынены кінатэатр «Цэнтральны», што толькі пацвярджае прыналежнасць дома да гарадскога цэнтра. У самым канцы нашага двара, за агарожай, і цяпер можна ўбачыць тыльную частку будынка ў маўрытанскім стылі. Гэта былая харальная сінагога Мінска. Сёння там месціцца Рускі драматычны тэатр імя Горкага.

Мой дом нумар 13 стаіць на тым жа месцы, дзе і стаяў заўсёды, аднак з часу майго нараджэння некалькі разоў паспеў памяняць адрас – вядома, па прычынах палітычных. Спачатку гэта быў праспект Сталіна, потым Леніна, пасля таго быў некаторы час праспектам Францыска Скарыны, а цяпер – Незалежнасці. Але затое радзільны дом, у якім я з’явіўся на свет, быў і застаецца на вуліцы Валадарскага.

Якраз насупраць гэтага дома знаходзіцца самая старая турма Мінска «Валадарка» – імя, адпаведнае той вуліцы. Раней турму называлі Пішчалаўскім замкам, таму што замовіў яе калісьці памешчык Рудольф Пішчала. Вязнямі замка былі паўстанцы 1830 і 1863 гадоў, пісьменнікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Якуб Колас, начальнік польскай дзяржавы Юзэф Пілсудскі, а таксама стваральнік і натхніцель ЧК-КДБ Фелікс Дзяржынскі – Дракула з Беларусі.

Сярэдняя школа № 42, славутая «гвардзейская непрамакальная», таксама знаходзіцца па сваім ранейшым адрасе, на вуліцы Камсамольскай, усяго за адзін квартал ад майго дома. І ўвесь гэты вялізны квартал займае гмах КДБ і МУС. Будынак прыкметны хіба толькі тым, што ў савецкія часы на ягоным фасадзе вывешвалі вялізныя партрэты членаў Палітбюро ЦК КПСС. А за тым жа фасадам надзейна схаваная ад старонніх позіркаў самая змрочная турма Беларусі – «Амерыканка».

Дзесяць гадоў я хадзіў у школу міма белых калон параднага ўваходу ў КДБ, а наш выпускны вечар праходзіў у клубе імя Дзяржынскага, які месціцца ў тым жа квартале, якраз насупраць школы. Выпускны баль доўжыўся да самай раніцы, а ўзыход сонца мы сустракалі ў аэрапорце, да якога з цэнтра горада дайсці тады можна было пешшу ўсяго за гадзіну.

За пару кварталаў ад майго бацькоўскага дома – Кастрычніцкая плошча, якая раней называлася Цэнтральнай. Там у савецкія часы прымалі парады, наладжвалі народныя гулянні. Калісьці на гэтай плошчы ўздымаўся вялізны помнік Сталіну, узарваны восеньскай ноччу 1961 года.

За квартал ад майго дома ў супрацьлеглым баку знаходзіцца плошча Незалежнасці, якая раней была плошчай Леніна. А на гэтай плошчы – Дом ураду, адзін з нешматлікіх помнікаў савецкага канструктывізму, ацалелы ў гады вайны. У цэнтры таго ўрадавага ансамбля, у даваенны час самага вялікага ў Беларусі, манумент - каменны Ленін на трыбуне.

Вось у гэтым раёне я вырас, здавалася, усё ведаю з дзяцінства. Аднак некалькі гадоў таму мне давялося зведаць яго нанова, пазнаёміцца з патаемным, схаваным ад людскіх вачэй жыццём.

У 2010 годзе ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія «выбары», у якіх я прымаў удзел у якасці кандыдата. Асноўныя падзеі, звязаныя з тымі «выбарамі», якраз і адбываліся ў цэнтры Мінска, на плошчах і ў турмах майго раёна.

Пра ўсё гэта – у маёй кнізе.

Кніга будзе публікавацца на сайце Хартыя'97

Каментары10

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →