Меркаванні1414

Мытнікі Беларусі на ахове Расіі?

На ўрадавым сайце з’явілася цікавая інфармацыя: «У 2015 годзе мабільныя групы мытных органаў на беларуска-расійскім участку мяжы прадухілілі спробы перамяшчэння тавараў з парушэннем заканадаўства на суму Br90 млрд, паведамілі БелТА ў прэс-службе ДМК.

«Беларускія мытнікі на пастаяннай аснове праводзяць маніторынг увозу і вывазу тавараў не толькі на знешнім контуры беларускай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, але і на беларуска- расійскім участку дзяржмяжы. Сіламі мабільных груп мытных органаў на беларуска-расійскім участку дзяржмяжы спыняюцца спробы перамяшчэння тавараў з парушэннем заканадаўства», — падкрэслілі ў прэс-службе. У ДМК распавялі, што пры вывазе з Беларусі ў Расію, як правіла, выяўляюцца парушэнні, звязаныя з перамяшчэннем тавараў «санкцыйных» груп. У 2015 годзе выяўлена больш за 200 правапарушэнняў на суму Br49 млрд пры вывазе тавараў, якія прызначаліся расійскім спажыўцам.

«У мэтах абароны беларускага спажыўца ад увозу недабраякаснай прадукцыі былі таксама спынены неаднаразовыя спробы ўвозу тавараў без неабходных таварасуправаджальных дакументаў, у тым ліку фітасанітарных, ветэрынарных сертыфікатаў.

Так, у 2015 годзе спынена 225 спроб увозу ў Беларусь з тэрыторыі Расіі мяса, рыбы, малочнай прадукцыі, гародніны, садавіны, арэхаў і іншых тавараў з парушэннямі, часцяком у дачыненні да іх якасці, а таксама без наяўнасці неабходных таварасуправаджальных дакументаў на суму больш як Br40 млрд».

Пасля прачытання паведамлення прэс-службы ДМК ўзнікаюць пытанні: Хто плаціць або даплочвае мытнікам Беларусі за ахову эканамічнай прасторы Расеі? І другое пытанне: ці маюць права мытнікі Беларусі працаваць па сумяшчальніцтве ў інтарэсах іншай дзяржавы?

Як трапляе санкцыйны для Расіі тавар на мяжу Беларусі і Расіі? Наўрад ці яго дэсантуюць на парашутах кантрабандысты. Значыць, гэты тавар праходзіць мяжу Беларусі з краінамі ЕС і Украіны. А як, хочацца спытацца? Не праз тыя ж мытні? Цікава ведаць і лёс канфіскаванага тавару. Яго вяртаюць да зыходнага пастаўшчыка? А можа, садавіну і гародніну перадаюць дзецям у садкі? Ці не азначае праца мытнікаў на мяжы з Расіяй канец Мытнага і Еўразійскага саюзаў або яго замарозку?

Вельмі важнае пытанне нацыянальнай бяспекі: а ці ловяць беларускія мытнікі наркотыкі на мяжы з Расіяй? Калі не, то чаму?

Вось такі воз пытанняў на паведамленне прэс-службы ДМК. Хутчэй за ўсё, адказы на гэтыя пытанні мы не даведаемся. Напэўна, на іх ляжыць пячатка дзяржаўнай таямніцы. А той, хто задае гэтыя пытанні, можа патрапіць у разрад шпіёнаў. Толькі вось пытанне: якой краіны?

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць