Грамадства1919

Саліста ўкраінскага гурту «Фіолет» не пусцілі ў Беларусь, бо ён у расійскіх чорных спісах

18 сакавіка Сяргей Мартынюк кіраваўся з Луцку ў Берасьце, дзе меўся даць канцэрт у межах туру свайго сольнага праекту «Піаноакустика», але беларускія памежнікі адмовілі ўкраінскаму музыканту ва ўезьдзе ў краіну.

«Супрацоўнікі беларускай мытні патлумачылі, што забарона на ўезд дзейнічае ў сувязі з адпаведным рашэньнем Расейскай Федэрацыі, якая пашыраецца і на тэрыторыі Беларусі», – напісаў Сяргей у афіцыйнай суполцы гурту. Заплянаваныя канцэрты ў Берасьце, Менску ды Віцебску давялося адмяніць.

«Сяргея проста ссадзілі з рэйсавага аўтобусу на мяжы і сказалі, што забарона на ягоны ўезд распаўсюджваецца на ўсе краіны Мытнага саюзу, – распавёў Tuzin.fm арганізатар канцэрту Сяргея Мартынюка ў Берасьці Зьміцер Назараў. – Я адразу ж патэлефанаваў у Памежны камітэт, але там мне адно толькі параілі шукаць ініцыятара забароны. Зьвярнуўся ў адзьдзел па міграцыі, там сказалі, што інфармацыяй, датычнай гэтай асобы, не валодаюць. Відавочна, што ў беларусаў прэтэнзій да яго няма, ён праходзіць па сьпісах ад Расеі. Цяпер будзем рабіць запыты ва ўкраінскае консульства, каб дамагчымся скасаваньня забароны, бо тут церпяць беларуска-украінскія сувязі». Усе квіткі на сёньняшні канцэрт украінскага музыка ў Берасьце былі прададзеныя. Арганізатары выступу пацярпелі фінансавыя страты, цяпер яны будуць вымушаны вяртаць грошы за квіткі.

Сяргей Мартынюк – заснавальнік гурту «Фіолет» з Луцку, а таксама музычнага праекту «ТраТаТа», ён таксама зьяўляецца адным з арганізатараў фэстывалю «Бандэрштат». Ён актыўна прасоўвае сучасную беларускую музыку ва Ўкраіне, запісаў дуэт з Палінай Рэспублікай і ўключыў у свой рэпертуар беларускамоўную песьню на словы Яна Маўзэра «Мейсца пакуты», якая ў сэзоне 2010-2011 увайшла ў топ-12 галоўных беларускіх гітоў сэзону на Tuzin.fm. Тым ня менш, неаднойчы яго канцэрты ў Беларусі зрываліся з розных прычынаў. 

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць