Грамадства7777

Бацька Уладзіміра Кондруся: «Мы ў шоку. Сын – напалову труп»

9 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся, новага фігуранта справы аб масавых беспарадках, упершыню за два месяцы арышту наведалі сына ў мінскім СІЗА-1.

Стан здароўя 39-гадовага Уладзіміра Кондруся, які цяпер знаходзіцца ў санчастцы «Валадаркі», яго бацькі ацэньваюць як крытычны. Ён вытрымаў толькі пяць хвілінаў першага дазволенага спаткання з бацькамі. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміў ягоны бацька Уладзімір Расціслававіч.

«Мы ў шоку. Сын — напалову труп. У пакой для перамоваў яго вынеслі на насілках. Яго хапіла на пяць хвілінаў гутаркі. Ён знясілены. Казаў ён вельмі невыразна. Глядзіш на яго з боку — здаецца, што ён як у тумане, дрэнна разумее. Вочы паўпустыя», — распавёў ён са страхам у голасе.

Як паведамлялася, у СІЗА Уладзімір Кондрусь трымаў доўгатэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць свайго зняволення, што і стала прычынай рэзкага пагаршэння яго стану здароўя. Паводле бацькі, сёння, нягледзячы на сваю цвёрдую пазіцыю, ён папрасіў пра дапамогу.

«Сын папрасіў нас дамагчыся, каб яму зрабілі зонд. Справа ў тым, што ў яго язва і з гэтай прычыны яго не ўзялі ў войска. Зараз ён харкае крывёю. Відавочна, язва абвастрылася. А ў санчастцы ніякай дапамогі яму не аказваюць, так і кажуць: «Мы такой дапамогі не аказваем». Ён просіць абязбольвальнае — не даюць. Страшна гаварыць пра ўсё гэта… Маці сёння ў СІЗА слёзна прасіла перавесці яго ў нармальны шпіталь. Нашаму сыну неабходная тэрміновая дапамога», — працягнуў Уладзімір Расціслававіч.

Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома Урада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Каментары77

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»4

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць5

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць