Навука і тэхналогіі33

Зонд «Юнона» наблізіўся на мінімальную адлегласць да Юпітэра

«Юнона», апарат амерыканскага касмічнага агенцтва NASA, праляцеў над Юпітэрам на адлегласці 4200 кіламетраў ад верхняй мяжы аблокаў, якія ахутваюць гіганцкую планету.

Падвойны здымак Юпітэра, зроблены «Юнонай» 23 жніўня. Фота NASA

Гэта самая кароткая дыстанцыя, на якую рукатворны касмічны апарат набліжаўся да Юпітэра.

Як чакаецца, «Юнона» зробіць і перадасць на Зямлю здымкі каласальных перасоўванняў атмасферных мас планеты.

Пралятаючы над Юпітэрам у кірунку з поўначы на поўдзень, зонд рухаўся з хуткасцю больш за 200 тысяч кіламетраў у гадзіну.

Здымкі аблокаў Юпітэра ў самым высокім разрозненні NASA разлічвае апублікаваць на будучым тыдні.

Адной з задач экспедыцыі з'яўляецца вывучэнне складу планеты. Спецыялісты NASA спадзяюцца даведацца, ці ёсць у яе цвёрдае ядро або яна цалкам складаецца з газу, які зведвае надзвычайную ступень сціску.

Яшчэ адна загадка, якую разлічваюць разгадаць навукоўцы, звязаная з самай прыкметнай дэталлю на дыску планеты — Вялікай чырвонай плямай Юпітэра. Гэта гіганцкі ўраган, які зямныя астраномы назіраюць ужо больш за 350 гадоў.

Пасля цяперашняга пралёту цэнтр кіравання палётамі адправіць «Юнону» на яшчэ адзін віток працягласцю 53 дні. 19 кастрычніка з дапамогай рухавікоў зонда спецыялісты NASA маюць намер скараціць перыяд абарачэння вакол Юпітэра да 14 дзён.

На гэтай арбіце «Юнона» будзе знаходзіцца да лютага 2018 года, калі яна атрымае каманду «нырнуць» у атмасферу Юпітэра, што будзе азначаць для яе свайго роду самагубства.

Касмічны апарат апынуўся ў зоне гравітацыі Юпітэра 5 ліпеня. За час палёту, які доўжыўся пяць гадоў, ён пакрыў больш за 2,8 млрд км.

Каментары3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →