Грамадства1919

«У Беларусі з'явіўся свой Рыбентроп». Латушка пракаментаваў заявы Рыжанкова

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка апублікаваў відэа з разборам прамовы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, якую той зрабіў з трыбуны ААН у Нью-Ёрку.

Скрыншот з відэа. 

Латушка заявіў, што ў беларускай дыпламатыі з'явіўся свой Рыбентроп, які прапанаваў падзяліць Украіну.

«Рыжанкоў з трыбуны ААН прапануе падзяліць Украіну. Ён ізноў прапануе правесці перагаворы ў Мінску для таго, каб падпісаць пагадненне. А да чаго павінна прывесці гэтае пагадненне? Менавіта да падзелу Украіны. Сучасны Рыбентроп у беларускім выкананні», — сказаў Латушка.

Таксама палітык згадаў выступленне іншага падпісанта Пакта Молатава-Рыбентропа — народнага камісара замежных спраў Савецкага Саюза Вячаслава Молатава — якое той зрабіў у Вярхоўным савеце СССР пасля падзелу Польшчы ў 1939 годзе. У ім Молатаў заявіў, што гітлераўская Германія выступае за мір, а агрэсіі і вайны хочуць Англія і Францыя. Як мяркуе Латушка, у гэтых словах таксама шмат падобнага да выступу Рыжанкова. 

Нагадавем, што з трыбуны Генасамблеі ААН лукашэнкаўскі міністр паўтарыў беларускія і расійскія прапагандысцкія штампы пра жаданне Захаду і залежных ад іх украінскіх уладаў ваяваць да апошняга ўкраінца, заявіў, што ў Беларусь уцякае больш бежанцаў, чым у Еўропу, а таксама заклікаў вярнуцца да фармату мірных перамоваў, якія праходзілі ў Мінску з 2014 года. 

Іаахім фон Рыбентроп — нямецкі дыпламат, міністр замежных спраў Германіі. У 1939 годзе падпісаў так званы Пакт Молатава — Рыбентропа, які вызначыў сферы інтарэсаў Гітлера і Сталіна ва Усходняй Еўропе.

Каментары19

  • ТЦК
    29.09.2024
    Слушна пра прапагандыскі штамп - заўсёды можна купіць сабе ці нанятаму працаўніку эканамічнае браняваньне і ня ваяваць
  • Беларус
    29.09.2024
    Так і ёсць, лукашысты і рашысты перанялі ўсё саме найгоршае ў крывавых камуністаў і нацыстаў.
  • Who Wants to Be?!
    29.09.2024
    Імпэратар Эміграцыйнага БССР 2.0 (гендэрнакватаванае 50/50 пытаньне):
    А. Івонка Сурвіла
    В. Дзядусь Зэ
    С. Былы Паўлюк Антыкрыза
    D. Яемосьць Георгіеўна Першая

    Пішам ў адказах ЛІТАРУ каго абіраеце, пераможца ладзіцьме файт-прамоўшыны ў Беларускім Доме Варшавы

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай5

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай5

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць