Грамадства88

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў

Міністэрства замежных спраў Літвы адказала на артыкул Максіма Рыжанкова ў газеце Адміністрацыі Лукашэнкі.

МЗС Літвы заявіла, што не атрымала ад Мінска ніякіх прапаноў аб нармалізацыі стасункаў.

У артыкуле для «Беларусь сёння» кіраўнік беларускага МЗС заклікаў Літву аднавіць супрацоўніцтва па лініі пагранічных і спецыяльных службаў, галіновых ведамстваў, міністэрстваў замежных спраў.

«Міністэрства замежных спраў Літвы не атрымлівала па дыпламатычных каналах прапановы беларускага боку, пра якія гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным міністрам замежных спраў Беларусі», — цытуе паведамленне МЗС Літвы LRT.

У ведамстве падкрэслілі, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, краіна працягвае падтрымліваць Расію ў вайне супраць Украіны, а таксама вядзе інфармацыйную вайну супраць еўрапейскіх суседзяў.

МЗС Літвы назваў некалькі ўмоў для нармалізацыі адносін.

«Рэжым Лукашэнкі выдатна ведае, пры якіх умовах можна чакаць аднаўлення адносін паміж Літвой і Беларуссю, якія паваліліся па віне рэжыму: вызваліць усіх палітвязняў, выплаціць кампенсацыю ім і ўсім беларусам, якія пацярпелі ад пераследу, прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гвалце і злачынствах — не толькі непасрэдных выканаўцаў, але і асоб, якія аддавалі загады», — гаворыцца ў паведамленні.

Сярод іншых умоў — правядзенне свабодных выбараў у Беларусі, аднаўленне справядлівасці для беларускага народа, а таксама для народа Украіны, які пацярпеў ад расейскай агрэсіі. Літва, акрамя таго, патрабуе пакараць вінаватых у злачынствах супраць чалавецтва, у тым ліку ў незаконных перасоўваннях украінскіх дзяцей, а таксама кампенсаваць страты, якія панесла Літва праз гібрыдную агрэсію Беларусі.

У МЗС Літвы заявілі, што маюць намер дамагацца далейшай ізаляцыі Беларусі і ўвядзення новых санкцый.

Каментары8

  • Илья
    28.09.2024
    Жора, критикуешь - предлагай.
  • Жора
    29.09.2024
    Илья, усё, што змяншае "ізаляцыю Беларусі": адмяніць візы для беларусаў, адкрыць закрытыя пераходы, зноў пусціць цягнікі, зноў пусціць аўтамабілі, не ствараць перашкоды для адкрыцця беларускіх школ, адмовіцца як прапаганды варожасці да беларусаў і пудзіла "літвінізму" ў летувіскіх медыя, не ствараць перашкоды і максімальна спрасціць атрыманне дазволаў на жыхарства і г.д.
  • Ботам
    29.09.2024
    Жора, Лукаботы такія, як ты гэта не падтрымлівают, а беларусы падтрымлівают. Даві дыктатуру санкцыямі, скулі далей лукабот.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай33

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй10

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій1

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад9

Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў6

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай33

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць