Эратычная бялізна, народныя строі і дзіцячая футбольная форма — ФОТЫ з «Мода Італія Мінск»
Падчас VIII паказа «Мода Італія», што адбыўся 30 сакавіка ў Мінску ў Prime Hall, дызайнеры пазнаёмілі з трэндамі восені-зімы 2017-2018.
Абутак ад брэнда Fontana.


Аксэсуары ад Carlo Forti.





Адзенне Berna.




Купальнікі ад Totty.




Калекцыя беларускіх народных сцэнічных касцюмаў.



Сумкі ад Corso Principe.



Традыцыйна паказы «Мода Італія Мінск» звяртаюць увагу на розныя сацыяльныя праблемы.
«У першы раз мы былі тут з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і гаварылі пра інклюзіўную адукацыю, — заявіў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар. — Летась у кастрычніку мы ўдзельнічалі ў паказе з дзяўчатамі-падлеткамі, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам. Мы казалі пра тое, што не трэба вешаць на іх ярлыкі. Сёння мы будзем гаварыць пра спорт для ўсіх. Мы думаем, што ў спорце павінны ўдзельнічаць не толькі тыя, хто будуць гуляць у нацыянальнай камандзе ці стануць алімпійскімі чэмпіёнамі. Спорт павінен быць адкрыты для ўсіх. Італія — адна з вельмі паспяховых краін у Еўропе па ўвядзенні інклюзіі ў сваё грамадства».


Адзенне ад трыкатажнай фабрыкі PAMIRA.


Абутак ад Giovanni Fabiani.


Адзенне і бялізна ад COURAGE.






З калекцыі вясна-лета «Падарожжа на поўдзень» Андрэя Варашкевіча.



Каментары