Улада3939

Мінабароны не каментуе «дакументы» пра планы размяшчэння ў Беларусі расійскай ракетнай брыгады

У разгар падзей шпіёнскага скандала з украінскім журналістам Паўлам Шаройкам, іншы ўкраінскі журналіст і вайсковы аналітык Дзмітрый Тымчук выклаў у фэйсбуку паперы, з якімі нібыта і затрымалі Шаройку. 

Паводле Тымчука, гэтыя паперы Шаройку меўся перадаць нейкі журналіст расійскага НТВ: яны выдаюцца за ўнутраны дакумент Міністэрства абароны Беларусі па выніках вучэнняў «Захад-2017». 

У прыватнасці, у ім вядзецца гаворка пра задачы намеснікам міністра і кіраўніка Генштаба, але ніякіх сакрэтных звестак не прагледжваецца.

Адзінае, што чапляе вока, — гэта нібыта існуючыя планы па падрыхтоўцы інфраструктуры ў двух вайсковых гарадках «Цэль» і «Асаўцы» для размяшчэння там у 2018 годзе расійскай ракетнай брыгады і батальёна РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы), а таксама задача намесніку начальніка Генштаба «прапрацаваць і ўзгадніць з расійскім бокам пытанні ўзмацнення складу сіл і сродкаў разведкі Узброеных сілаў Расіі на тэрыторыі Беларусі з улікам магчымага сталага размяшчэння».

Адкуль той «сакрэтны дакумент» у Тымчука? Невядома, на гэтае пытанне ён не адказвае. 

Наколькі можна яму верыць? Няўжо ў нас маюць з'явіцца нейкія расійскія базы?

У Міністэрстве абароны гэтыя паперы не каментуюць. 

«Так і запішыце, я гэта не каментую», — сказаў нам прэс-сакратар Уладзімір Макараў.

Але большасць экспертнай супольнасці мяркуе (у прыватнасці, сам Тымчук), што паперы, выдадзеныя за «сакрэтны дакумент», насамрэч фэйк.

«Гэта адназначна фэйк, — сказаў нам і Аляксандр Алесін. — Прычым разлічаны не на беларускую аўдыторыю, а на ўкраінскія спецслужбы, якія вельмі балюча рэагуюць на ўсялякія звесткі і намёкі пра вайсковую прысутнасць Расіі ў Беларусі. Гэта такі «кручок». Бо ўпэўнена можна казаць, што Лукашэнку ніякія базы, тым больш — ракетная брыгада і батальён РЭБ не патрэбны. Таму што гэта адразу ж ставіць кропку на ўсіх нашых адносінах з Захадам. Бо што такое ракетная брыгада? Гэта «Іскандэры», што трактуецца як зброя нападзення. Зыходзячы з палітычнай сітуацыі і неаднаразовых заяваў Лукашэнкі, акрэсленыя ў гэтых паперах планы немагчымыя». 

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам16

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі13

У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча2

Пратэстоўцы прымусілі Безаса перанесці вяселле далей ад цэнтра Венецыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам16

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць