На МКС адправілі апарат, які будзе лавіць касмічнае смецце з дапамогай гіганцкай сеткі
Касмічны грузавік Dragon кампаніі SpaceX, выведзены на калязямную арбіту 2 красавіка з 2,6 тоны грузу для экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі, апроч іншага, вязе з сабой адзін вельмі цікавы касмічны апарат — прататып збіральніка касмічнага смецця, распрацаваны групай еўрапейскіх інжынераў.

Зараз на арбіце знаходзяцца сотні тысяч розных кавалкаў смецця, якія засталіся ад чалавечай дзейнасці ў космасе за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Яны ўяўляюць сур'ёзную небяспеку для спадарожнікаў, а таксама абшыўкі МКС і іншых штучных аб'ектаў.
Адпраўлены на МКС «касмічны прыбіральнік» абсталяваны адразу некалькімі рознымі сістэмамі, эфектыўнасць якіх трэба будзе праверыць. Унутры апарата знаходзяцца некалькі маленькіх міні-спадарожнікаў, якія выступяць у якасці мішэняў. Асноўны ж спадарожнік будзе іх лавіць з дапамогай сеткі і гарпуна.

Абодва гэтыя прыстасаванні былі выбраныя ў якасці найбольш эфектыўных метадаў барацьбы з касмічным смеццем, але дагэтуль ніколі не выпрабоўваліся. Рэальная праверка іх эфектыўнасці дазволіць сабраць інфармацыю, якая спатрэбіцца для распрацоўкі будучых місій па ачыстцы арбіты планеты.
Пасля завяршэння эксперыменту апарат RemoveDEBRIS выпусціць «тармазны ветразь», які зацягне яго назад у атмасферу планеты, дзе ён і згарыць. Калі місія апынецца паспяховай, як на тое разлічваюць распрацоўшчыкі, то апарат зможа пакласці пачатак новым місіям, якія дапамогуць зрабіць нашу арбіту нашмат больш бяспечнай.
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары