Навука і тэхналогіі77

ЗША і Расія высвятляюць, чые скафандры лепшыя

23 красавіка стала вядома, што ЗША прапануюць выкарыстоўваць свае скафандры замест расійскіх «Арланаў» для выхадаў у адкрыты космас з борта калямесяцовай станцыі, якую абедзве краіны плануюць будаваць сумесна. Праз дзень расійскі бок заявіў, што лепш усё ж выкарыстоўваць расійскую спецвопратку для космасу. 

«Я думаю, што гэта яны [ЗША] павінны імкнуцца выходзіць у космас у нашых скафандрах», — паведаміў РІАН сенатар Савета Федэрацы ад расійскай улады Крыму Сяргей Цэкаў (менавіта ў Крыму Расія размясціла цэнтр кіравання палётамі).

Паводле яго словаў, што тычацца бяспекі, «расейская прадукцыя зарэкамендавала сябе лепш, у ЗША было больш аварый і гібелі людзей».

«Карыстацца іхнімі скафандрамі? Не ведаю, я б не стаў. Хай з нас прыклад бяруць», — падсумаваў Цэкаў.

Пагадненне аб супольным стварэнні калямесяцовай станцыі Deep Space Gateway (пасля змены назвы — Lunar Orbital Platform — Gateway) Расія ды ЗША падпісалі ў 2017 годзе. Расія плануе вырабіць шлюзавую камеру для выхадаў экіпажаў у адкрыты космас. Чакаецца, што будаўніцтва станцыі пачнецца ў 2022 годзе, а расійскі адсек да яе далучаць у 2024 годзе.

Зараз на МКС выкарыстоўваюцца два віды скафандраў: расійскі «Арлан» і амерыканскі «EMU». 

Расійскі скафандр «Арлан». Фота: Вікіпедыя.
Амерыканскі скафандр «EMU». Фота: Вікіпедыя. 

Абодва скафандры маюць шэраг пераваг і недахопаў. Напрыклад, пальчаткі EMU танчэйшыя, што робіць працу касманаўтаў больш зручнай. У сваю чаргу, вага «Арлана» роўная 110 кг супраць 136 кг амерыканскага аналага.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць