Літаратура77

Віктар Стахвюк: пісьменнік з Падляшша і Краіны адкрытых акяніцаў

Калі раптоўна сярод гарачага лета неба засцілаюць свінцовыя хмары, уздымаецца шалёны вецер, прырода бушуе, раззлаваная ці то на людзей, ці то на нешта сваё, невядомае, а ты ў дарозе, у чужым краі ў лёгкіх летніх строях, як вытрымаць, не змерзнуць, не прастудзіцца? Зусім проста. Трапіць да мілае сябрыны, дзе не толькі апрануць у цёплыя каптанікі, сагрэюць кавай-гарбатай, але створаць дзівосны свет цікавага сумоўя, дзе будуць гучаць цёплыя словы, вершы, песні. Усё гэта — у Краіне адкрытых акяніцаў, на Беласточчыне, у знакамітай колісь Трасцянцы, радзіме беларускага пісьменніка Віктара Стахвюка.

Ужо пяты раз напрыканцы чэрвеня ладзіў ён у лесе, у незвычайным месцы з даўняю назваю Замак, літаратурныя сустрэчы, якія назваў «Пікнік беларускага слова».

Краіна адкрытых акяніцаў — праўда, прыгожа? Бо многія хаты (а ў большасці яны тут драўляныя) расчынілі свае вокны дзівоснымі каляровымі ўзорамі, глядзяць на свет, радуючыся жыццю. Гэта назва не проста выдумка тутэйшае інтэлігенцыі. Яна «ўзаконена», красуецца на дарожным знаку пры ўездзе ў Трасцянку.

Журналістка Яня Запольская кажа, што прывезена гэтая краса на Беласточчыну з бежанства. Магчыма. Але адкрытыя акяніцы ўжо так даўно ўпрыгожваюць хаты, што сталіся адметнасцю краю.

Віктар Стахвюк вярнуўся ў родную Трасцянку, збудаваў хату, працуе на зямлі, упрыгожвае яе, садзіць дрэвы. Ужо цэлы лес шуміць, узгадаваны рукамі гаспадара і ягонай мілай жонкі пані Альжбеты.

Малады лес трэба яшчэ і палоць — праца жаночая. Тры гады рабіла гэта гаспадыня. А пасля касіць траву між маладых дрэўцаў даводзілася касою. Навучылася! Зараз косіць гаспадар. Трактарам. Праца паэтычная! Бо размаўляе з бусламі, птахамі, дрэвамі, кветкамі. А яны нашэптваюць яму гісторыі гэтай зямлі, падказваюць сюжэты будучых твораў. Віктар Стахвюк піша вершы, прозу, стварае мастацка-гістарычны нарыс роднага краю. Сябра беларускіх пісьменнікаў Польшчы, актыўны ўдзельнік літаратурных імпрэзаў. А ладзяцца яны звычайна ва ўніверсітэце, дзе працуюць прафесары Галіна Тварановіч і Ян Чыквін.

Вось жа, вырашыў аднойчы пісьменнік з Трасцянкі слова літаратурнае перанесці ў шырэйшы свет, у свой Замак. Вырашыў і зрабіў, бо Віктар — чалавек слова і справы. Запрашае пісьменнікаў, якія чытаюць свае творы, суседзяў, сяброў, што чакаюць такіх сустрэч як свята. Для люду тутэйшага, што жыве з працы рук сваіх, гэта магчымасць пачуць галасы творцаў з розных бакоў мяжы, далучыцца да мастацкага слова, паспяваць песні. Якія галасы ў сяброў Віктара! Не расказаць. Гэта трэба пачуць. Цікавыя мясцовыя паэткі Барбара Гаральчук, Лідзія Длугалэнска, госці з Беларусі паэтка Ірына Мацкевіч, пісьменнік Алесь Аркуш і іншыя парадавалі слухачоў чытаннем твораў. Пісьменнікі абмяняліся новымі кнігамі, бо шануюць плён працы сваіх калегаў. Доўга гучалі ў старажытным Замку размовы, несліся ў прастору гучныя спевы.

Заўсёды будзе грэць маю душу згадка пра Краіну адкрытых акяніцаў.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні9

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісты сфармулявалі чатыры пункты, якія павінен выканаць Стрыжак, каб вырашыць канфлікт55

«Прыстроіць грошы, каб працавалі». Сумная гісторыя кавярні, якая «не ўзляцела»4

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску7

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні9

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць