Улада22

Хто такі Касым-Жамарт Такаеў, які будзе в.а. прэзідэнта Казахстана

Гэты паліглот 10 гадоў быў міністрам замежных спраў і яшчэ амаль 3 гады — прэм'ер-міністрам.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сыходзіць у адстаўку. У сваім звароце ён паведаміў, што паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы пераходзяць да старшыні верхняй палаты парламента Казахстана, Касым-Жамарта Такаева. Хто такі Такаеў? 

65-гадовы Такаеў — сын казахскага пісьменніка і выкладчыцы замежных моў. Ён пачынаў кар'еру ў савецкай дыпламатыі. Акрамя казахскай і расейскай моў, ён валодае ангельскай і кітайскай, а таксама ў нейкай ступені — французскай.

«Як заснавальнік незалежнай казахстанскай дзяржавы бачу сваю будучую задачу ў забеспячэнні прыходу да ўлады новага пакалення кіраўнікоў, якія працягнуць пераўтварэнні, што праводзяцца ў краіне, — заявіў Назарбаеў. — Пытанне пераемнасці ўлады ў Казахстане вырашана канстытуцыйна. У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта яго паўнамоцтвы пераходзяць да старшыні енату да заканчэння выбарчага тэрміну. Затым адбудуцца выбары новага прэзідэнта.

Старшынёй Сената парламента цяпер з'яўляецца Касым-Жамарт Кемелавіч Такаеў. Вы яго добра ведаеце. Ён выпускнік МГІМО, доктар навук. Свабодна валодае ангельскай і кітайскай мовамі. Прайшоў вялікі шлях на кіруючых пасадах рэспублікі. Быў міністрам замежных спраў у гады станаўлення знешняй палітыкі краіны, працаваў віцэ-прэм'ер-міністрам і прэм'ер-міністрам краіны, старшынёй Сената. Ведае краіну, яе эканоміку і палітыку. Вылучаўся і працаваў намеснікам Генеральнага сакратара ААН. Гэта было вялікім прызнаннем яго заслуг як дыпламата і знакам даверу да Казахстана.

Побач са мной ён працуе з першых дзён незалежнасці Казахстана. Я добра яго ведаю. Ён чалавек сумленны, адказны і абавязковы. Падтрымлівае цалкам палітыку, што праводзіцца ўнутры краіны і па-за яе межамі. Усе праграмы распрацоўваліся і прымаліся з яго удзелам.

Я веру, што Такаеў — менавіта той чалавек, каму мы можам даверыць кіраванне Казахстанам», — сказаў Назарбаеў.

* * *

Касым-Жамарт Такаеў атрымаў адукацыю ў МГІМО. Па заканчэнні ВНУ ў 1975 годзе ён паступіў на службу ў МЗС СССР і быў накіраваны на працу ў савецкае пасольства ў Сінгапуры.

У 1983 году выехаў у Кітай на 10-месячную стажыроўку ў Пекінскім лінгвістычным інстытуце, а затым накіраваны ў савецкае пасольства ў Пекіне, дзе працаваў да 1991 года на пасадах другога сакратара, першага сакратара і саветніка.

У 1992 годзе Такаеў быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Казахстана, а праз два гады ўзначаліў МЗС краіны. У 1999 годзе ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Казахстана, на якой прабыў тры гады.

З 2002 па 2007 год зноў узначальваў МЗС Казахстана, а затым быў абраны старшынёй Сената парламента.

У 2013 годзе яго абралі на гэты пост у другі раз.

У якасці міністра замежных спраў Такаеў іграў актыўную ролю ў сферы нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

Такаеў браў удзел у дзесяці сесіях Генеральнай Асамблеі ААН, абіраўся Старшынёй Рады міністраў замежных спраў СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

У якасці кіраўніка Сената парламента Казахстана ў 2008 годзе быў абраны Віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

У сакавіку 2011 года Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абвясціў пра сваё рашэнне прызначыць Такаева намеснікам генеральнага сакратара ААН, генеральным дырэктарам аддзялення ААН у Жэневе, а таксама асабістым прадстаўніком генеральнага сакратара ААН на канферэнцыі па раззбраенні.

Ён таксама з'яўляўся старшай службовай асобай, адказнай за забеспячэнне бяспекі супрацоўнікаў ААН у Швейцарыі.

Такаеў свабодна размаўляе на казахскай, рускай, англійскай і кітайскай мовах, ведае французскую мову. Палітык мае навуковую ступень доктара палітычных навук. Аўтар дзевяці кніг і шматлікіх артыкулаў па пытаннях міжнародных адносін.

Каментары2

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →