Здарэнні44

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек

На працягу трох гадоў менеджары кол-цэнтра тэлефанавалі людзям ад імя інтэрнэт-крамы «Тавары для дома» і паведамлялі аб нібыта выйгрышы камп'ютарнай тэхнікі, паведамляе Следчы камітэт.

Ілюстрацыйнае фота

У 2020 годзе чатыры жыхаркі Пінска зарэгістравалі фірму, якая павінна была гандляваць таварамі ў інтэрнэце. Арандавалі офіс у цэнтры Пінска і нанялі на працу больш за 100 чалавек.

Але замест гандлю ў інтэрнэце супрацоўнікі фірмы тэлефанавалі беларусам і паведамлялі, што яны выйгралі прыз ад інтэрнэт-крамы «Тавары для дома»: камп'ютар, смартфон і іншую дарагую тэхніку. Адзіны момант — пераможцы павінны былі аплаціць перасылку прыза накладзеным плацяжом.

Уяўны прыз накіроўвалі па пошце. Калі наіўныя грамадзяне аплачвалі кошт накладзеных плацяжоў, замест абяцанай тэхнікі яны атрымлівалі толькі папяровае смецце.

Дзейнасць кол-цэнтра спыненая супрацоўнікамі міліцыі.

У выніку ашуканскіх дзеянняў чатыры жыхаркі Пінска завалодалі грашыма больш за 49 тысяч чалавек на суму больш за два мільёны рублёў.

Каментары4

  • Лавіна
    25.11.2024
    Чатыры гады рабілі такое. Адназначна іх улады прыкрывалі.
    Банду прэч!!!
  • Беларус
    25.11.2024
    Знаю одного полицая полковника в отставке, который сознательно готовился к невыплате налогов в бюджет в особо крупном размере, и не выплачивает. Одновременно кинул работников и подрядчиков. Оборотни в погонах состава преступления не видят. Трутни просто жируют на теле общества.
  • Индеец
    25.11.2024
    Албания в. 2.0.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць