Грамадства1515

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі

Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт некалькі студэнтаў, дапушчаных на сустрэчу, задалі яму пытанні.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на парадзе 2020 года. Фота: Host Photo Agency via Getty Images

Студэнтка Ліза рашыла спытаць пра асабістае жыццё малодшага сына палітыка. Яна апісала Колю Лукашэнку як «адукаванага, творчага і папулярнага ў інтэрнэце», «аднаго з самых зайзросных жаніхоў сярод беларусаў». Гэты момант паказалі ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

«Калі прыйдзе час яму абіраць спадарожніцу жыцця, вы, як бацька, будзеце ўплываць на выбар ці даверыцеся густам сына?» — спытала яна палітыка.

Лукашэнка перакрывіўся.

@nashanivanews У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі #лукашенко #колялукашенко #николайлукашенко #беларусь #беларусьновости #нашаніва #белорусы ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

«Вой, мяне аж на чай пацягнула», — сказаў ён, але больш адказу на пытанне не паказалі (калі той працяг быў).

А студэнтка, якая задавала пытанне Лукашэнку пра адключэнне інтэрнэту, заявіла, што гэта нібыта было імправізацыяй.

Лукашэнка быў у МДЛУ 22 лістапада. Гэта першы яго візіт ва ўніверсітэт, які ў 2020-м быў адным з самых пратэсных. Большасць студэнтаў універсітэта першай змены ў гэты дзень была пераведзена на дыстанцыйнае навучанне, а сам універсітэт яшчэ напярэдадні быў поўны супрацоўнікаў КДБ.

У канцы мінулага месяца Лінгвістычны ўніверсітэт сталі тэрмінова рыхтаваць пад візіт Лукашэнкі. «Універсітэт рыхтуюць, мыюць, рамантуюць, мяняюць дзверы, з'явілася шмат жывых кветак на вуліцы», — дзяліліся суразмоўцы.

Дадавалі, што «нават туалеты экстранна прыводзяць да ладу». А грукат ад рамонту замінаў вучэбным заняткам.

Каментары15

  • Саша
    24.11.2024
    Кому и кобыла невеста.
  • Ганьба
    24.11.2024
    Ніякіх ненадзейных нявестаў - толькі кланаванне з уключэннем генаў картоплі і даўгунца.
  • Зигмунд нефрейд
    24.11.2024
    Методом "ператрахивания кадрау"

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА60

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА60

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць