Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна
На шчасце, усё абышлося. Удалося своечасова спыніцца.
Матацыкліст усё ж такі зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна, піша autogrodno.by.
— На шчасце, усё абышлося. Удалося своечасова спыніцца, — кажуць матацыклісты.
— Цалкам верагодна, што гэтыя пасткі былі ўсталяваныя адначасова з тымі, што ўдалося знайсці некалькімі днямі раней. Гэта значыць не факт, што гэта новыя. Адзначым, што пад адной з іх мы ўтрох праехалі падчас пад'ёму на горку і нават не заўважылі яе. А ўжо пры спуску назад яна мільганула і стала прыкметнай. Атрымліваецца, што яна вісела досыць высока. Але на яе можна было напароцца пры спуску, бо пасадка за матацыклам ужо іншая, кажуць яны.
19 лістапада ў непраходных лясах паміж кар'ерамі «Сінька» і «Зялёнка» хлопцы на пазадарожных матацыклах заўважылі дрот, які быў надзейна нацягнуты ў двух месцах над дарожкамі, па якіх катаюцца як матацыклісты, так і веласіпедысты.
Тады пастку прыбралі, а запіс заўважылі супрацоўнікі УУС і аператыўна выехалі на месца для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.
Каментары
но чтобы натягивать проволоку - это надо быть конченным УРОДОМ без мозгов.