Грамадства99

Святкаванне Купалля: заакіянская версія ШМАТ ФОТА

Быць беларусам — у першую чаргу значыць атаясамліваць сябе з беларускім народам і мець далучанасць да ягоных культурных традыцый, незалежна ад этнічнага паходжання, грамадзянства або месца жыхарства. Менавіта гэты пастулат у чарговы раз падцвердзілі шматлікія ўдзельнікі святкавання Купалля, якое адбылося ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў штаце Нью-Ёрк.

Апрача непасрэдных жыхароў мегаполіса і ваколіц, на імпрэзу з’ехаліся госці яшчэ з чатырох суседніх штатаў. У бягучым годзе мерапрыемства аказалася самым масавым за апошняе дзесяцігодззе адзначэння Купалля ў ЗША. І старыя, і малыя ахвотна бавілі час на прыродзе, частаваліся дранікамі і адмыслова прыгатаваным крупнікам, бралі ўдзел у вясёлых гульнях і дэманстравалі сваю дасведчанасць на ўроку беларускай мовы, удзельнічалі ў карагодзе і скоках праз вогнішча, шукалі папараць-кветку і купаліся пры святле зорак. Як звычайна, большасць прысутных была апранута ў нацыянальныя строі, што дбайна захоўвае спадарыня Валянціна Якімовіч.

Прыемнай неспадзяванкай аказаўся акустычны выступ нядаўна створанага амерыканскімі беларусамі гурта KAZINAK. А меркаванне наконт таго, што нашы людзі рэдка ўсміхаюцца і слаба праяўляюць эмоцыі з лёгкасцю было абвергнута — мноства прыгожых твараў проста свяцілася ад шчырых усмешак, а жартаўлівыя гутаркі доўжыліся да раніцы.

З улікам таго, што Купалле са старажытных часоў без перабольшвання з’яўляецца святам, якое любяць і шануюць беларусы з самымі рознымі жыццёвымі поглядамі і веравызнаннямі, ягонае святкаванне даўно ўжо магло б стаць нашым своеасаблівым нацыянальным брэндам і паспяхова распаўсюдзіцца амаль па ўсім свеце, як гэта, у прыватнасці, адбылося з ірландскім Днём Святога Патрыка.

А пакуль што, дзякуючы намаганням арганізатараў — аб’яднанню «Пагоня» і суполцы «Беларусы ЗША. Разам лягчэй» — рамантычныя купальскія звычаі з кожным годам аб’ядноўваюць усё больш землякоў, якія пражываюць на амерыканскім кантыненце і не хочуць губляць повязь з беларушчынай.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З радавога гнязда ў Сяхновічах прыбралі бюст Касцюшкі. Замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа10

З радавога гнязда ў Сяхновічах прыбралі бюст Касцюшкі. Замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі11

На мітынгу ў Варшаве Латушка публічна паспрачаўся з Пазняком пра санкцыі95

СБУ нанесла ўдар па расійскіх радарах і складах на газаздабыўных платформах у Чорным моры

Біёлаг растлумачыла, як правільна выбраць і апрацаваць сухафрукты2

«Шчаслівая, што адважылася на свінню, а не нарадзіць другое дзіця». Беларуска гадуе міні-піга і не можа нарадавацца24

Міністр адукацыі расказаў, хто будзе адказваць за захаванасць мабільнікаў, якія будуць забіраць у школьнікаў1

Байкер з хвастом. Брэсцкі джэк-расэл на матацыкле стаў зоркай TikTok2

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай27

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З радавога гнязда ў Сяхновічах прыбралі бюст Касцюшкі. Замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа10

З радавога гнязда ў Сяхновічах прыбралі бюст Касцюшкі. Замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць