Грамадства33

У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў

Абстрактную скульптурную кампазіцыю «Промні» вырашылі паставіць у Ваўкавыску. Вышыня скульптуры — 5 метраў. На яе выраб і мантаж плануюць выдаткаваць 35 тысяч рублёў, паведамляе Hrodna.life.

Ваўкавыск
Ваўкавыск. Фота ілюстрацыйнае: vetliva.ru

Cілавы каркас збяруць са сталёвых профільных труб для трываласці і геаметрычнай стабільнасці канструкцыі. Унутры будзе пенапалістырол, ахоўны слой — са шклопластыку. Зверху канструкцыю пафарбуюць аўтамабільнай эмаллю і пакрыюць лакам.

Скульптура в Волковыске
Абстрактная скульптура, якую плануюць паставіць у Ваўкавыску. Крыніца: дакументы дзяржзакупкі

Патэнцыйныя падрадчыкі на выраб і мантаж архітэктурнай скульптурнай кампазіцыі павінны былі даслаць свае прапановы ў Ваўкавыскую камунальную гаспадарку да 15 траўня.

У 2025 годзе Ваўкавыск адзначыць 1020-годдзе горада. Акрамя таго, там вырашылі правесці абласныя Дажынкі.

Гарадскую прастору ўжо пачалі рыхтаваць — у парку абрэзалі дрэвы, каля Дома быту спілавалі ніцыя вербы. У парку таксама збіраюцца абнавіць дарожкі, лаўкі, арэлі і пасадзіць кусты. У гэтым годзе ў Ваўкавыску плануюць пасадзіць 3600 дрэў — на пустых тэрыторыях і ўздоўж вуліц. Таксама пасадзяць 400 кустоў.

Каментары3

  • Ы
    19.05.2025
    Ну і нармальна. Добра, хоць не праваслаўнаму святару, расейскаму генералу ці Пушкіну А.С.. Скульптура, як скульптура. Бывае, штосьці абстрактнае выглядае лепш, чым штосьці з відавочным сэнсам.
  • д
    20.05.2025
    добрая скульптура, што ў ёй дзіўнага?
  • Імя
    20.05.2025
    Памятнік нерадзіваму більярдзісту

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць