19 мая каля 16:00 на вуліцы Пляханава ў Мінску адбылася аварыя з удзелам матацыкла, паведамляе мінскае ДАІ.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, 41-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen паварочваў налева і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе не саступіў дарогу матацыклу Kawasaki, які ехаў насустрач. У выніку адбылося сутыкненне.
34-гадовага матацыкліста даставілі ў бальніцу для абследавання.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары