Здарэнні22

84-гадовая мінчанка аддала махлярам 340 тысяч рублёў, якія збірала ўнуку на кватэру

У маі жанчына адказала на дзіўны званок, які паступіў у вайбер; Той, хто званіў, прадставіўся супрацоўнікам жыллёва-камунальнай службы і папярэдзіў жанчыну, што прыйшоў час замяніць лічыльнікі, паведамляе СК.

Пенсіянерка патлумачыла, што не мае такой магчымасці, бо з-за ўзросту ў асноўным знаходзіцца дома. Аднак «спецыяліст» адразу ж знайшоў рашэнне праблемы: папрасіў кліентку назваць свае персанальныя звесткі. У гэты ж момант размова абарвалася, і ў дыялог уступіў нібыта следчы, які паведаміў, што мінчанка перадала канфідэнцыйную інфармацыю махлярам, і цяпер яны спрабуюць абнуліць яе рахункі.

Хаця з банкамі жанчына не супрацоўнічала, лжэсупрацоўнік праваахоўных органаў пераканаў яе працягваць зносіны і слухаць далейшыя ўказанні.

Пасля пенсіянерцы патэлефанаваў псеўдапрадстаўнік Нацыянальнага банка. Ён папрасіў жыхарку сталіцы назваць дакладную суму зберажэнняў, якія яна мае, а пасля перадаць іх на праверку ў фінансавую ўстанову. Справа ў тым, што для пенсіянеркі разыгралі легенду пра нібыта накладзены арышт на яе грошы і пра неабходнасць «легалізаваць» сродкі, каб яна магла далей імі распараджацца.

У гэты ж дзень больш за 340 тысяч рублёў мінчанка перадала невядомым, якія дзейнічалі «ад імя» дзяржаўнага банка. Пенсіянерка не сумнявалася, што робіць усё правільна, і не хвалявалася за лёс сваіх фінансаў. 

На допыце ў следчага пацярпелая патлумачыла, што грошы, якія трапілі ў рукі ашуканцаў, яна збірала для любімага ўнука на кватэру. Пра тое, што ў сталіцы актыўна дзейнічаюць махляры, яна ведала, але паддалася псіхалагічнаму ўздзеянню трэціх асоб.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары2

  • Ёсік
    20.05.2025
    А дзе зьбіраюць такія грошы 84 гадовыя бабулі? Адкуль махляры даведаліся аб гэтых грашыма?
  • нейкі
    20.05.2025
    Раней старым дзеці куплялі сматрфоны каб тыя былі больш інфармаванымі і на сувязі. Цяпер дзецям трэба гэтыя смартфоны забіраць.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты5

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць