Грамадства

Разам з Аўтуховічам затрымалі праваслаўнага святара, яго жонку і сына

Дзяржаўнае тэлебачанне назвала былога палітвязня і кіраўніка службы таксі ў Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча лідарам «тэрарыстычнай банды», на рахунку якой выбухі, падпалы, напады ў Гродзенскай вобласці.

Аўтуховіч знянацку знік прыблізна год таму. Многія лічылі, што ён мог з’ехаць з Беларусі. Былы палітвязень амаль не адказваў на паведамленні ў фэйсбуку, ніхто не ведаў ягонае месцазнаходжанне. На справе ж ён заставаўся жыць у Беларусі.

Значную частку часу ён праводзіў у Брэсце ў гасцях у сям’і Разановіч. Любоў Разановіч у свой час валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Яна нават трымала галадоўку ў 2006 годзе.

Муж спадарыні Любові Сяргей Рэзановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. На працу ездзіў з Брэста, настаяцелем у вёсцы быў ад 2004 года.

Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.

І Любоў, і Сяргей, і Павел Разановічы таксама затрыманыя па крымінальнай справе, па якой праходзіць Аўтуховіч. Яны знаходзяцца ў зняволенні ад 1 снежня.

Каментары

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?21

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон прапаноўваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у Парыж, а спецслужбы Францыі ламалі айфон заснавальніка месенджара4

Хлопчык у Ізраілі выпадкова разбіў старажытную амфару, якой сама меней 3500 гадоў4

«Пасля 2020-га дзяржслужба моцна падсела на антыдэпрэсанты». Экс-чыноўнік расказаў, як лечаць у віп-клініцы9

Як сілавік дапамагаў перадаваць аўтарытэту пельмені ў калонію. А той у адказ навёў парадак15

Святлана Курс: Расія — гэта самае вялікае расчараванне сусвету25

Дураў збіраўся сустракацца з Макронам перад затрыманнем? Вось хто пра гэта выдумаў2

54-гадовую мінчанку судзяць за дапамогу палітвязням. Пра яе затрыманне раней не было вядома2

Украінцы ноччу атакавалі яшчэ адну нафтабазу ў Растоўскай вобласці1

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?21

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Галоўнае
Усе навіны →