• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 4

Пётра Рудкоўскі. 

09.01.2021 / 15:38

Філосаф Пётра Рудкоўскі аналізуе справы ў Касцёле: Кандрусевіч сыходзіць з пасады, але яго ўплыў і аўтарытэт застаюцца

Палітычны крызіс у Беларусі выразна адбіўся ў тым ліку на Каталіцкім касцёле. Святары і іерархі актыўна выступілі супраць жорсткасці сілавікоў, фальсіфікацыі выбараў, маліліся за параненых і загінулых, пасля чаго зазналі сапраўдны пераслед. Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў жніўні адправіўся з працоўным візітам у Польшчу, чатыры месяцы не ўпускалі ў Беларусь, а некаторыя святары апынуліся за кратамі.

У выніку пры намаганнях папы Францішка Кандрусевіч перад Калядамі у Беларусь вярнуўся, але 3 студзеня стала вядома, што ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту арцыпастыр адпраўлены папам ў адстаўку.

У размове з «Нашай Нівай» дырэктар недзяржаўнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, філосаф Пётра Рудкоўскі падсумаваў мінулы год у жыцці беларускага Касцёла, прызнаў, што Ватыкан пайшоў на кампраміс з беларускай уладай, і распавёў, што згубілі каталікі з адстаўкай Кандрусевіча.

Пётра Рудкоўскі. 

— Сітуацыя склалася так, што летась паміж дзяржавай і і Каталіцкім касцёлам паўстала канфрантацыя. Зараз яна перайшла ў фазу, у якой няма дынамікі. На працягу амаль 30 гадоў быў больш-менш мірны сімбіёз паміж Касцёлам і дзяржавай, але апошнія чатыры месяцы адбываецца халодная вайна.

— Але ўлада і раней неадназначна ставілася да Каталіцкай царквы. Святарам і манахам не працягвалі працоўныя візы ў Беларусі, а ксёндз Уладзіслаў Лазар калісьці нават сядзеў за кратамі па абвінавачванні ў шпіянажы…

— Увесь час былі праблемы з будаўніцтвам касцёлаў і служэннем замежных святароў у Беларусі. Быў і спецыфічны выпадак, звязаны з прыгаданым вамі ксяндзом Лазарам. Але гэта кропкавыя, лакальныя і кароткачасовыя канфлікты, якія не мелі сістэмнага характару, не закраналі з аднаго боку ўсю інстытуцыю Каталіцкага касцёла, а з другога — інстытуцыю рэжыму. А тое, што адбылося пасля жніўня 2020 года, займела сістэмны характар.

— Тадэвуш Кандрусевіч пасля прэзідэнцкіх выбараў у сваіх выступах кіраваўся зразумелымі максімамі, якія прапісаныя ў Бібліі. Ён выступаў супраць гвалту, супраць ілжы і нічога катэгарычнага канкрэтна супраць Лукашэнкі не заяўляў. Што яго так раз’юшыла і прымусіла Кандрусевіча не ўпускаць у Беларусь?

— Тадэвуш Кандрусевіч — гэта даволі асцярожная і дыпламатычная асоба. Ён ніколі — ні падчас служэння ў Расіі да 2007 года, ні пазней у Беларусі — не дазваляў сабе рэзкіх выказванняў. Сам памятаю, як насцярожана ён рэагаваў, калі той ці іншы святар публічна выступаў на палітычныя тэмы. Арцыбіскуп аддаваў перавагу асцярожным і тактоўным дзеянням, але гэта ўсё роўна мела свае межы. Пасля таго, што адбылося ў жніўні, пасля катаванняў, якія мелі месца ў следчых ізалятарах, прайсці міма і зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца, Кандрусевіч, пры ўсёй сваёй асцярожнасці, не мог. Аднак ён усё роўна заставаўся адносна стрыманым у сваіх выказваннях. Толькі заяўляў пра спыненне гвалту, заклікаючы аб неабходнасці дыялогу і, пры магчымасці, да прабачэння.

Тадэвуш Кандрусевіч, фота Надзеі Бужан.

Але асаблівым чынам на Лукашэнку паўздзейнічалі вельмі вымоўныя жэсты Кандрусевіча. Па-першае, мітрапаліт даволі настойліва папрасіў аб сустрэчы з тагачасным міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым, на якой абмяркоўвалася тэма катаванняў, а па-другое, арцыбіскуп у жніўні затрымаўся на малітву каля СІЗА на Валадарцы. Лукашэнка, відаць, успрыняў гэта як жэсты выразнай апазіцыі. Магчыма, магло паўплываць на рашэнне ўладаў і інтэрв’ю іерарха для польскага тэлебачання. Яно было прысвечана праблемам Захаду, але Кандрусевіч у ім таксама смела заявіў: шмат указвае на тое, што выбары ў Беларусі не былі сумленнымі і беларускае грамадства саспела да перамен. І цалкам магчыма, што гэты момант стаў апошняй кропляй для Лукашэнкі і ягонага атачэння.

— Ці выклікала ў вас здзіўленне забарона на ўезд Кандрусевіча ў Беларусь?

— Так, гэта нясправядлівы і нелегальны акт, які нічога, акрамя абурэння, выклікаць не можа. І калі нават паглядзець на гэтае дзеянне з боку рэжыму, то яно прынесла шмат іміджавай і ўсялякай іншай шкоды для ўсёй сістэмы. Раней гучала, што Кандрусевіч нібыта мае несапраўдны пашпарт, заняўся палітыкай, звяржэннем рэжыму, атрымліваў інструкцыі, як разбураць дзяржаву, а цяпер аказваецца, што, нягледзячы на ўсё гэта, яго можна ўпусціць у краіну. Атрымліваецца, што гэтыя заявы, зробленыя восенню, былі проста высмактаныя з пальца.

Лукашэнка славіцца сваімі супярэчлівымі выказваннямі, але падобны тып заяў яшчэ больш ударыў па іміджы. Зразумела, пра імідж на Захадзе ўлада ўжо не клапоціцца, але пакуль негалоснае ўспрыманне такіх рашэнняў сярод расіянаў, сілавой эліты ў будучыні таксама можа мець наступствы. Тут страты ад самага пачатку. Калі б Кандрусевіч знаходзіўся ў Беларусі, з ім можна было б змагацца з дапамогай контраргументаў, праз нефармальную альбо фармальную сустрэчу паспрабаваць схіліць да таго, каб ён не выказваўся на грамадска-палітычныя тэмы. Праўда, не факт, што гэта б спрацавала. Пры ўсёй асцярожнасці Кандрусевіч застаецца прынцыповым і дасведчаным чалавекам. Тым не менш можна было б знайсці варыянты, якія прынеслі б менш стратаў для рэжыму, але дзяржава абрала проста тупую і лінейную канфрантацыю.

— Ці хаваецца за спрэчкамі з Касцёлам, прадстаўніком заходняй цывілізацыі, непрыхаваны канфлікт Лукашэнкі з Захадам?

— Не, падобнае адсутнічае. Касцёл патэнцыйна быў і застаецца для ўлады магчымым саюзнікам за традыцыйныя каштоўнасці ў процідзеянні секулярызацыйным і эмансіпацыйным трэндам Захаду. Кандрусевіч вядомы тым, што крытычна ставіцца да падобных з’яў. Іншая справа, што некаторыя ў Беларусі дагэтуль асацыююць Касцёл з польскасцю. І, маўляў, калі б’ём па каталіцтве, то б’ём і па Польшчы. А Польшча, як вядома, заняла вострую пазіцыю ў дачыненні рэжыму.

— Адчулі, што пасля гісторыі з Кандрусевічам дзяржава пачала аказваць сапраўдны ціск на Касцёл?

— Так, раз-пораз узнікалі праблемы з электрычнасцю ў Чырвоным касцёле, пазней некаторыя святары трапілі на суткі, у пракуратуру выклікалі біскупа Юрыя Касабуцкага, які пры адсутнасці Кандрусевіча кіраваў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй… Гэта няпоўны пералік выпадкаў без уліку вельмі вострых і ачарняльных палітычных выказванняў з боку Касцёла. Дагэтуль ніколі падобнага не было. Беларускі каталіцкі Касцёл апынуўся ў новай сітуацыі, у якой выглядае даволі паспяхова. Касцёл стаўся знакам супраціву ў добрым сэнсе гэтага слова. Супраціву ў імя пэўных каштоўнасцей.

Юрый Касабуцкі. 

— Касабуцкі праявіў сябе як палымяны аратар, які не баіцца выказваць свой пункт гледжання. Ягоная актыўнасць стала для вас адкрыццём?

— Раней не ведаў Касабуцкага як публічную асобу. У ролі opinion maker, маральнага аўтарытэта і прынцыповага іерарха, як і астатнія, назіраю яго толькі на працягу апошніх месяцаў. Склалася ўражанне, што гаворыць ён сваім голасам, не спрабуе яго ўпакоўваць у нейкія дыпламатычныя формы і не бачыць магчымасці асабліва займацца дыпламатыяй. Яго выказванні аб тым, што ў Беларусі мае месца пераслед Касцёла, былі вельмі вострымі.

— Напрыканцы лістапада Касабуцкі заявіў, што нібыта гатовы да завядзення ў дачыненні сябе крымінальнай справы. Верылі ў тое, што сістэма магла пакараць ажно двух беларускіх біскупаў?

— Падобнае я дапускаў. Гэты рэжым настолькі дзейнічае лінейна, што нават не лічыцца са сваёй выгадай і стратамі. Аднак выклік Касабуцкага ў пракуратуру — гэта таксама форма пакарання і моцнага псіхалагічнага прэсінгу. Безумоўна, гэта нельга параўнаць са зняволеннем, але і для Касабуцкага, і для былога прэс-сакратара БПЦ Сяргея Лепіна, які таксама асудзіў знішчэнне мемарыяла Рамана Бандарэнкі, гэта беспрэцэдэнтны крок.

— Нягледзячы на ціск на наш Касцёл, папа рымскі публічна не выказваўся аб беларускіх падзеях. Хаця раней даволі актыўна рэагаваў на пераслед вернікаў у Афрыцы ці забойства хрысціян у Францыі. Зразумелі, чаму папа пазбягаў каментарыяў наконт Беларусі?

— Я б не параўноўваў сітуацыю ў Беларусі з тым, што здараецца ў ісламскіх краінах, дзе адбываюцца не толькі зняволенні, але і забойствы тых, хто вызнае хрысціянскую веру. У Беларусі падобнага няма.

Якую ж тактыку мог абраць Ватыкан у гэтай сітуацыі? Варыянт першы: пайсці на публічную канфрантацыю з беларускай уладай, пачаць крытыкаваць рэжым па маральных і рэлігійных прычынах і прадэманстраваць сваю прынцыповасць. Але ў такім выпадку, відаць, амаль прыйшлося б развітацца з перспектывай у найбліжэйшы час вырашыць пэўныя канфліктныя моманты з вяртаннем Кандрусевіча. Акрамя таго, пераслед вернікаў мог бы ўзмацніцца.

Варыянт другі: адсутнасць публічных заяў і шлях перамоў з беларускай уладай, каб паспрабаваць дамагчыся прыезду арцыбіскупа ў Беларусь. У выніку другая тактыка і была прынята. Як бачым, яна аказалася паспяховай, хоць тут могуць быць пэўныя агаворкі.

— Некаторыя задаюцца пытаннем, чаму вырашаць справу Кандрусевіча актыўна пачалі толькі ў снежні, калі ў Мінск прыляцеў былы нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці, што зараз працуе ў Вялікабрытаніі.

— Гэта ж працэс, і нельга казаць, што Беларусь — адзіная праблема для Ватыкана. Усё ж такі Касцёл прысутнічае амаль ва ўсіх краінах свету, і колькасць каталікоў у Беларусі у працэнтных суадносінах — гэта адна тысячная ад усёй папуляцыі каталікоў у свеце; у розных кутках планеты іх праблемы больш вострыя і сур’ёзныя, чым у Беларусі. Акрамя таго, Гуджэроці ўжо даўно не з’яўляецца нунцыем у Беларусі і мае агромністы набор спраў па іншай частцы. Таму, хаця б па гэтых прычынах, не выпадала чакаць, што Ватыкан усе сілы кіне на вырашэнне праблемы з Кандрусевічам.

— На вашу думку, дзякуючы чаму ўдалося скончыць гісторыю з вяртаннем арцыбіскупа паспяхова? Ці важна было для Лукашэнкі, каб сам папа Францішак звярнуўся да яго праз пасланніка з такой просьбай?

— Нельга выключаць, што такім чынам Лукашэнка вырашаў некаторыя свае псіхалагічныя пытанні. Але гэта не асноўная прычына, бо ў рэжыму ёсць нашмат больш сур’ёзныя праблемы. На маю думку, перамовамі наконт Кандрусевіча Лукашэнка хацеў даць сігнал Захаду пра тое, што з ім усё ж такі можна дамаўляцца. Ён не любіць і не хоча рабіць першым крок насустрач, каб захаваць рэпутацыю цвёрдага і нязломнага ўладара не толькі ва ўнутранай палітыцы, але і ў замежнай. Аднак калі крок па сваёй ініцыятыве робіць нехта другі, просіць аб спатканні, спрабуе ў чымсьці пераканаць, то тады ён гатовы пайсці на некаторыя саступкі. І тое, што ён пагадзіўся на іх, нягледзячы на іміджавыя страты, — гэта сігнал для заходняй супольнасці. Маўляў, прыязджайце да мяне, дасылайце сваіх паслоў і прасіце аб магчымасці пагаварыць.

Карацей кажучы, у выпадку з Кандрусевічам найбольш відавочна менавіта такая логіка. І я моцна перакананы, што Клаўдзіа Гуджэроці гэта разумеў. Ён доўгі час працаваў у нашай краіне, вельмі добра ведае беларускую сітуацыю, і гэта ватыканская дыпламатыя выкарыстала.

— У кулуарах пачуў, што папа Францішак быў вельмі незадаволены стаўленнем да Касцёла ў нашай краіне, і пры адмове ў вяртанні Кандрусевіча нібыта быў гатовы выслаць з Беларусі нунцыя Антэ Ёзіча.

— Я пра гэта не чуў, але не выключаю, што такое магло быць. Гэта падобна на стыль папы Францішка. Ён дыпламатычны чалавек да пары да часу, але папа можа паказаць настолькі суровае аблічча, што мала не пакажацца.

— Яшчэ перад вяртаннем у Мінск Кандрусевіч напісаў прашэнне аб адстаўцы, на якое меў права пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту. У выніку папа сапраўды зацвердзіў ягонае прашэнне. Для вас гэта было чакана?

— Я дапускаў такі сцэнарый, але ўсё ж спадзяваўся, што гэтага не адбудзецца. Папа Францішак далёка не заўжды задавальняў падобныя прашэнні, і, як правіла, у краінах, дзе няма лішку святароў і іерархаў, а ў Беларусі яго няма, адстаўку не прымае. Лагічна было спадзявацца, што так здарыцца ў выпадку з Кандрусевічам. Відаць, ватыканская дыпламатыя пайшла на даволі сур'ёзны пэўны кампраміс і зрабіла рэальную саступку для беларускай улады. Але тут хацеў бы падкрэсліць, што важна перадусім тое, што адбываецца ўнутры Беларусі, сярод духавенства і беларускага епіскапату, а не тое, што па-за яе межамі.

А пазіцыя Касцёла адносна грамадскага крызісу засталася нязменнай, аб чым сведчыць тая ж пропаведзь біскупа Аляксандра Яшэўскага на Божае Нараджэнне. Маральных і духоўных саступак няма. Беларускае каталіцкае духавенства надалей з народам. І гэта больш важна, чым тое, якія крокі прадпрымаюць ватыканскія дыпламаты.

— Кандрусевіч 13 гадоў кіраваў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Нягледзячы на тое, што яму не падпарадкоўваліся кіраўнікі іншых нашых дыяцэзіяй, яго ўсё роўна ў масмедыя публічна называлі лідарам беларускіх каталікоў. Але ці стаў ён ім насамрэч?

— Так, у духоўным плане ён з’яўляўся лідарам. Да яго з пашанай ставяцца каталікі не толькі ў Мінску, але і ў іншых кутках краіны, ён быў папулярны ў беларускім грамадстве яшчэ задоўга да жнівеньскіх падзей у якасці важнай фігуры і аўтарытэта. Нават яшчэ да свайго вяртання ў Беларусь з Расіі ў 2007-м. Ягоная папулярнасць высокая і ўнутры Касцёла, і ў грамадстве, і на міжнароднай арэне. У Кандрусевіча поўны склад якасцяў, якія неабходныя, каб быць духоўным лідарам каталіцкай супольнасці.

Але ж пры гэтым я не хачу прымяншаць значэння другіх беларускіх біскупаў. На мой погляд, наш епіскапат складаецца з вельмі светлых, адукаваных і прынцыповых асобаў. У апошнія месяцы мы бачылі біскупа Касабуцкага. Крыху менш прыходзілася назіраць за біскупам Яшэўскім. Ён, як ужо казаў, прамовіў на Божае Нараджэнне такое моцнае казанне, што словы яго вельмі многіх узрушылі. Таксама добра ведаю біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. З нагоды выбараў ён праявіў сябе асаблівым чынам, калі сказаў вельмі важныя словы пра тое, што выбары былі далёкімі ад сумленных і, каб пераадолець грамадска-палітычны крызіс, варта шукаць праўду.

— Як можаце ахарактарызаваць біскупа Казіміра Велікасельца, які зараз узначаліў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію?

— Гэта вельмі набожны, ахвярны і адданы святарскай працы чалавек. Але гэта ўсё ж, хутчэй, тып пробашча, кагосьці, хто можа паспяхова арганізаваць працу малых супольнасцей, а не кіраваць такой аграмаднай структурай, як Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, з разбудаванай сеткай нізавых ініцыятыў, з сотнямі тысяч вернікаў, вялікі працэнт якіх — інтэлігентная моладзь з акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй, крытычным мысленнем і запытам на інавацыйныя формы душпастырства.

Дый біскуп Велікаселец усведамляе свае абмежаванні, што было бачна па яго сціплым і пакорным, у добрым сэнсе слова, успрыняцці прызначэння. Біскуп Велікаселец — гэта тэхнічная фігура. Ён будзе адміністраваць архідыяцэзію год ці два, да таго часу, пакуль Ватыкан не знойдзе адпаведную кандыдатуру, якая будзе асэнсоўвацца з улікам далейшага развіцця падзей у Беларусі.

— Што з адстаўкай ў асобе Кандрусевіча згубіў беларускі Касцёл?

— Нічога не згубіў, паколькі і Кандрусевіча не губляў. Кандрусевіч пакідае ўсяго толькі пасаду, а не Беларусь, куды ён акурат вярнуўся. Сіла Кандрусевіча палягала не ў ягонай пасадзе, а ў яго духоўным і сацыяльным капітале. І гэты капітал застаецца з ім. Тое, ці фармальна ён займае пасаду ардынарыя архідыяцэзіі, ці не займае, тут другаснае. Гляньма: у мінулым ён доўгі час нават не быў старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, то-бок фармальна з’яўляўся усяго толькі адным з мясцовых біскупаў, але ў грамадстве ўвесь час панавала перакананне, што ён — «кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі». Нешта падобнае будзе і зараз.

Кандрусевіч з пасады сыходзіць, а яго аўтарытэт — і ўплыў — застаюцца. Важна, аднак, што ён знаходзіцца менавіта ў Беларусі. Калі б застаўся за мяжой — хай сабе і фармальна ардынарыем, — яго ўплыў на беларускае грамадства паступова змяншаўся б.

— Належным чынам у няпростыя часы праявілі сябе не толькі іерархі, але і святары. Напрыклад, добра знаёмы вам ксёндз Вячаслаў Барок з Расонаў за свае перакананні адседзеў за кратамі дзесяць сутак, і чымсьці нагадаў ксяндзоў, якія ў 1980-х раскачвалі камуністычны рэжым у Польшчы. Барок заўжды быў такім актыўным ці, як і многія беларусы, раскрыўся менавіта зараз?

— Так, трапнае параўнанне. У кантэксце змагання з таталітарызмам падабенствы паміж польскім ксяндзом Ежы Папялушкам і некаторымі беларускімі святарамі выразна прасочваюцца. А што тычыцца Барка, для мяне ягоная актыўнасць нечаканасцю не стала. Ведаю яго з даўніх часоў, і я быў бы здзіўлены, калі б ён павёў сябе інакш. Гэта чалавек вельмі адважны, з моцным маральным і ідэйным хрыбтом, часам нават рэзкі ў гэтай прынцыповасці. Мы маглі бачыць у ім важнае сведчанне аб рэлігійных, духоўных і маральных каштоўнасцях у момантах, калі грамадства асабліва гэтага патрабуе. Барок быў такім і раней. Розніца толькі ў тым, што сітуацыя, грамадства і абстаноўка ў беларускім Касцёле былі іншыя.

Вячаслаў Барок. 

Памятаю, як на адным каталіцкім форуме напярэдадні выбараў 2006 года нехта задаў пытанне: «А дзе пасля выбараў будзе Касцёл, калі людзі захочуць пратэставаць супраць дыктатуры?» І хтосьці трохі цынічна, але даволі праўдзіва адказаў: «Дзе? Касцёл будзе там, дзе народ! У бульбе!» Сапраўды, грамадства тады было іншым, суадносна і Касцёл іначай сябе паводзіў на той момант.

Добра памятаю, як Касцёл не падыходзіў да абмеркавання грамадска-палітычных пытанняў, і, на думку некаторых, лепш іх было не чапаць. Калі параўноўваць з тым, што назіраем зараз, то маем справу з каласальнай розніцай. Але разгадкай гэтай загадкі сталі змены ў самім беларускім грамадстве. Яно, паўтаруся, сур’ёзна змянілася, і Касцёл, які непасрэдна працуе з самім народам, таксама змяніўся, мяняецца і будзе мяняцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Гутарыў Тарас Шчыры, фота аўтара, Надзеі Бужан, racyja.by, 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Залева затапіла Мінск — у некаторых раёнах сапраўдныя вадаспады
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 5
Як у Мінску адзначаюць Дзень Незалежнасці ФОТЫ
За рэпост у «Аднакласніках» затрымалі магілёўскую пенсіянерку
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Залева затапіла Мінск — у некаторых раёнах сапраўдныя вадаспады
За рэпост у «Аднакласніках» затрымалі магілёўскую пенсіянерку
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 5
Актрыса Купалаўскага Тамара Міронава стала народнай артысткай. Разам з Няфёдавай яны выступалі на адкрыцці алкамаркета 3
Як у Мінску адзначаюць Дзень Незалежнасці ФОТЫ
Украіна заявіла, што расійскае судна з украінскім збожжам затрыманае Турцыяй
Беларусам і расіянам плануюць забараніць арандаваць і прыватызаваць камунальную ўласнасць у Кіеве
Усяго патроху
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
Як ратаваць бульбу ад каларадаў? Вось некалькі рашэнняў без кроплі хіміі 2
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Паглядзелі, як беларусы ратуюцца ад спёкі на азёрах ФОТЫ
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры
Як размарозіць курыцу і не атруціцца?
Спорт
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Здарэнні
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 5
Недасведчаны кіроўца пратараніў будынак у раёне Камароўкі
Невядомы запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расійскіх нумарах ВІДЭА 5
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
На папулярным у Егіпце курорце акула напала на жанчыну. Тая загінула
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай
Карысная інфа
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 2
Пратэсты ва ўзбекістанскім Каракалпакстане перамаглі — рэгіён не будуць пазбаўляць ранейшай аўтаноміі
Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрасаюза скараціўся на чвэрць
Меркаванні
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 40
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Таццяна Гацура-Яворская: Бачу два траўмаваныя народы 1
«…эсбэушные уши торчат». Як «СБ. Беларусь сегодня» не зразумела, адкуль у «Нашай Нівы» інфармацыя 5
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна 1
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
У Копысі паставілі помнік Купалу аўтарства кітайскага скульптара. Пра падабенства можна спрачацца
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Украіна заявіла, што расійскае судна з украінскім збожжам затрыманае Турцыяй
У Хургадзе з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына
Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам
Брытанская разведка расказала пра планы расіян па псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца 2
Нямецкі міністр заявіла, што «не дазволіць Пуціну забраць Чэхава»
МЗС Польшчы параіла сваім грамадзянам пазбягаць паездак у Беларусь па «бязвізе» 1
Галоўнае
Залева затапіла Мінск — у некаторых раёнах сапраўдныя вадаспады
Генштаб УСУ: Украінскія вайскоўцы адышлі з Лісічанска
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 5
Як у Мінску адзначаюць Дзень Незалежнасці ФОТЫ
За рэпост у «Аднакласніках» затрымалі магілёўскую пенсіянерку
Актрыса Купалаўскага Тамара Міронава стала народнай артысткай. Разам з Няфёдавай яны выступалі на адкрыцці алкамаркета 3
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ
Усяго патроху
Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Фота / Відэа
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Апытанка
Самае чытанае
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 5
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 5
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 6
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно
Самае лайканае
«…эсбэушные уши торчат». Як «СБ. Беларусь сегодня» не зразумела, адкуль у «Нашай Нівы» інфармацыя 5
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 40
Добраахвотнік Ігар «Янкі» Номан: Калі вайскоўцы з Беларусі ўвойдуць ва Украіну, справіцца з імі будзе лягчэй, чым з буратамі
Нязломная Літва. Як Вільня трымае жорсткі курс у адносінах да Масквы і атрымае самы сучасны завод паўправаднікоў у Еўропе
CNN: Украіна стала паспяхова прымяняць сістэмы HIMARS для нападаў на расійскія камандныя пункты 1
Гарачыя тэмы
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 5
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 6
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 2
Алег Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся з жонкай
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж 3
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх