Грамадства

У Магілёве праз палітыку звольніўся геніяльны гадзіннікавы майстар

Генадзь Галоўчык працаваў у Музеі гісторыі Магілёва, абслугоўваў гадзіннік на Ратушы. Больш такіх у Магілёве, а можа, і ва ўсёй Беларусі, няма.

Генадзь Галоўчык. Фота Надзеі Бужан.

Сам ён родам з Белаазерска, а ў Магілёў прыехаў вучыцца ў Машынабудаўнічы інстытут, пасля працаваў галоўным інжынерам завода «Протас». У Магілёве абзавёўся сям’ёй, але жыць не было дзе.

І тады спадар Галоўчык звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановай: калі адрамантуе гадзіннік на Тэатральнай плошчы ў Магілёве, то хай яму выдзеляць інтэрнат. Той гадзіннік запусцілі яшчэ напрыканцы 1960-х, а потым на доўгія дваццаць гадоў ён спыніўся, і ніхто не мог даць рады гэтаму механізму.

З заданнем малады інжынер справіўся, кажа, што так і пачалося ягонае хобі: вежавыя гадзіннікі. Агулам спадар Галоўчык зрабіў сем такіх гадзіннікаў, былі працы і ў Расіі, і ва Украіне. А цяпер чакае чаргі гадзіннік лютэранскай кірхі ў Гродне.

Але найбольшае дасягненне майстра — гэта, вядома, гадзіннік на Ратушы ў Магілёве. «Калі яшчэ ў 1992 годзе былі размовы пра аднаўленне Ратушы, тэрыторыю асвячаў епіскап Максім, то тады яшчэ сказаў, што зробіць тут гадзіннік». Насамрэч жа працы па аднаўленні Ратушы пачаліся толькі ў 2007 годзе, з гэтага часу пачалася і праца над гадзіннікам.

«Гэта абсалютна ўнікальны механізм, больш такіх няма, — з гонарам кажа майстра. — Там ёсць таблічка ў гонар маёй мамы, а таксама надпіс, што наша жыццё скончыцца раней, чым адна стрэлка зробіць чвэрць абароту. Справа ў тым, што яна робіць абарот раз на пяцьсот гадоў».

Кажуць, што чарцёж гадзінніка Генадзь Галоўчык знішчыў, калі скончыў працу.

«Мне стала некамфортна працаваць пасля 9 жніўня. З музея звольнілі дырэктара Аляксей Бацюкова, і ў мяне больш няма жадання працаваць на гэтую ўладу. Нам кажуць, што музей па-за палітыкай, але палітыка пачынаецца, калі ты бярэш бюлетэнь і ўдзельнічаеш у выбарах. А тым больш, калі цябе падманваюць», — кажа спадар Галоўчык.

Для яго напісаць заяву на звальненне было цяжкім крокам, бо з аднаго боку знаходзіцца на дзяржаўнай службе ў такіх умовах ужо не мог, а з іншага — як кінуць працу, у якую ўклаў столькі намаганняў і душы?

«Можа, знойдзецца ў Магілёве яшчэ адзін майстар, які не закіне справу на волю лёсу. Ратуша заўжды была сімвалам свабоды, працаваць без свабоды тут цяжка», — кажа Генадзь Галоўчык.

Майстар упэўнены, што без працы ён не застанецца, варыянтаў хапае і цяпер.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць