Спорт99

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю «Трыбуне» расказала, што ніколі не шкадавала пра свой удзел у пратэстах.

Фота: інстаграм Аляксандры Герасімені

«Немагчыма было змірыцца з тым, што рабілася. Ніколі б дзеля камфорту і выгоды не маўчала. Таму мой выбар тады быў вельмі відавочны і ні разу за пяць гадоў я не пашкадавала пра яго. За гэтыя гады маё жыццё памянялася ў лепшы бок, асяроддзе памянялася ў лепшы бок. У мяне з'явілася пэўная ўпэўненасць у сваіх сілах. Разумею, што са сваімі ведамі і сваімі ўменнямі змагу знайсці пражытак у любой краіне. Я ў гэтым упэўненая. І гэта разуменне вельмі і вельмі важна.

Калі ты знаходзішся ў Беларусі, дзе ёсць кватэра, праца, дзе ўсё ідзе мерна, вядома, прысутнічае пэўны страх пераменаў. Няма дакладнага разумення, ці зможаш ты пракарміць сям'ю ў іншай краіне, ці спатрэбяцца твае веды і досвед каму-небудзь. Цяпер дакладна ведаю, што магу выжыць у любой краіне. У мяне хапае кампетэнцыі, каб гэта зрабіць і не пакінуць у бядзе ні сябе, ні дзяцей».

У спартсменкі спыталі, ці змагла б яна жыць у краіне ў цяперашніх рэаліях (пасля пратэстаў яна пераехала ў Варшаву).

«Не магу жыць у нейкіх пастаянных абмежаваннях. Адназначна, для мяне такое жыццё было б невыносным — пад прэсінгам, страхам. Я б ці з глузду з'ехала, ці ўпала б на дно сацыяльнай піраміды. Як па мне, немагчыма жыць так, як жывуць людзі ў Беларусі. Я б так не змагла. Таму тыя, хто там застаўся, і яшчэ захоўвае нейкую адэкватнасць, — гэта проста героі. Таму што яны не жывуць, а выжываюць, і пры гэтым многія імкнуцца трымацца чалавечых прынцыпаў і мараляў».

Каментары9

  • Wit
    10.08.2025
    Умница
  • Аскольд
    10.08.2025
    Лучшая из дочерей Свободной Беларуси! Еще Левченко Елена в одном ряду. Прекрасные, смелые и сильные девушки!
  • Барадзед
    10.08.2025
    Где-то дико тоскует по Герасимене комиссия по возвращению.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць