Грамадства88

Эканаміст Крук: Жыць далей спадзяваннямі 2020-га — інфантыльна

Эканаміст Зміцер Крук на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве выказаў сваё бачанне, што мусіць стаць стратэгічнай задачай для Беларусі.

«Мы страцілі магчымасць глядзець на Беларусь як самастойны сюжэт, дзе дабро супраць зла. Што я маю на ўвазе? У 2020 годзе мы ўспрымалі гэта як досыць простую гісторыю, дзе дыктатура супраць дэмакратыі, супраць свабоды. Што змянілася далей, гэта не зусім залежыць ад нас — мы сталі часткай больш шырокага сцэнара, звязанага з уплывам Расіі». 

Зміцер Крук згадвае, што яму ў 2020 годзе спадабаліся словы аднаго беларускага філосафа: «Беларускі народ адмяніў геапалітычную дыскусію».

«Нам тады падавалася, што мы можам адасобіцца ад кантэксту, больш цяжкага кантэксту, і казаць, што гэта, насамрэч, проста аксамітная рэвалюцыя», — дзеліцца ён.

Эканаміст расказвае таксама пра сваю размову ў кастрычніку 2020 года з Іванам Міклашам, былым міністрам фінансаў Славакіі. 

«Я спрабаваў развіваць гэты тэзіс, што беларуская гісторыя — гэта гісторыя выключна ўнутраная, гэта патрэба і жаданне народу да свабоды. На што Іван Міклаш мне адказаў у эфіры [ютуба] больш дыпламатычна, што вы недаацэньваеце ролю, удзел і ўплыў Расіі.

Пасля эфіру спадар Міклаш мне больш шчыра сказаў: «Гэта пэўны інфантылізм. Вы хочаце, і я добра разумею, адасобіцца, вам так прасцей, і гэта для ўнутранай гісторыі прасцей не заўважаць тыя фактары, якія ёсць. Але хутчэй за ўсё, вы памыляецеся».

Сёння, на жаль, я вымушаны сказаць, што спадар Міклаш меў рацыю. Тое, што мы ўсе пабачылі пасля 2022 года — тое, што мы сталі толькі часткай больш шырокага сюжэта».

«Калі мы раней казалі, што змяніць уладу ў Беларусі магчыма ўнутранымі высілкамі, сёння гэта далёка не факт, — разважае Крук. — Мне самаму падаецца, што сцэнар дэмакратызацыі Беларусі як удар па Расіі — гэта класны сцэнар. Але, на жаль, найбольш рэалістычна выглядае сцэнар стратэгічнай паразы ці значнага аслаблення Расіі і пасля гэтага змены ў Беларусі».

Сёння Беларусь — закладніца расійскай палітыкі, адзначае Крук. Стратэгічнай задачай ён бачыць выцягнуць Беларусь з сферы ўплыву Расіі.

Кажучы пра тое, што беларусы набылі пасля 2020-га, Зміцер Крук называе сталенне нацыі, і гэта важны здабытак.

«Пры гэтым я адзін з тых, хто кажа, што трэба перастаць жыць у 2020 годзе і перайсці ў 2025-ты. Што я маю на ўвазе? Ні ў якім разе не тое, што трэба адмовіцца ад спадчыны 2020 года. Якраз-такі наадварот. Спадчына 2020 года — гэта найвялікшы сімвал, гэта вельмі важнае гістарычнае значэнне. І я якраз-такі казаў бы аб тым, што яго трэба капіталізаваць. Стварыць яго міф, сімвал. І гэты міф, сімвал, ён не меншы, чым 25 сакавіка 1918 года.

Тое, што было ў 2020 годзе — гэта адно з найвялікшых дасягненняў беларускага грамадства. (…) Але трэба рухацца далей і сыходзіць, магчыма, ад тых трошкі інфантыльных адчуванняў маладосці, якія былі ў 2020 годзе, і больш рэалістычна глядзець на сітуацыю, якая, на жаль, сёння горш выглядае».

Каментары8

  • .
    09.08.2025
    Тое "адасобіцца ад цяжкага кантэксту (уплыву Расеі)" не абавязкова інфантылізм. Гэта спроба вырашаць задачы тыя, якія можна вырашыць, вырашаць іх паслядоўна. Скарыстацца тым "акном магчымасцей" або "пунктам біфуркацыі", якія былі і дзе маглі быць шансы. І Лукашэнка і Расея пэўны час не разумелі, што адбываецца - сітуацыя выйшла з-пад кантролю.

    Увогуле, нельга разглядаць і крытыкаваць 2020-ы як нейкі план, да якога прыступілі, загадзя разглядвая ўсе наступствы. То былі рэакцыі грамадства на падзеі, рэакцыі натуральныя. Кожны наступны крок вынікаў з папярэдняга. Але загадзя не прадказальны лёгка. Ілюзія - разглядаць грамадства як аналаг арганізацыі або асобы, якія маглі б перарабіць інакш, калі б мелі мегаплан на год-два ўперад.

    Парадокс у тым, што падзеі рухалі "не бітыя", бо "бітыя" раней (акрамя ўпартых змагароў) цвяроза прагназавалі, што нічога не атрымаецца. Стрымліваць "наіўных інфантыльных" таксама было немагчыма. І вось так незапланавана сістэма захісталася. Парадокс інфантылізму і маладосці ў тым, што ў іх можа атрымацца.
  • спыняць грамадзянскую вайну , размаўляць ў хаце на роднай мове, Уніяцтва
    09.08.2025
    дзяцюк так нічога і незразумеў , злы ніколі не жыў u Miensku, злы жыве ў Маскве (нават камуністы гэта ведаюць)

    "Паходжанне Масковіі ляжыць у крывавым прыніжэньні мангольскага рабства... «паўазіяцкая» пагроза для «Эўропы» і «цывілізацыі»... Маскавіты — яны ня славяне; яны не належаць да індагерманскай расы, яны — des intrus, якіх трэба гнаць за Дняпро."

    Karl Marx (1856–57/1873)​

    трэба спыняць грамадзянскую вайну , размаўляць ў хаце на роднай мове, Уніяцтва
  • Неэканаміст
    09.08.2025
    Уже тошнит от этих всех экспертов. Без тебя разберёмся, знаток.

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне супраць Украіны загінуў адзін з самых высокапастаўленых перабежчыкаў — генерал-маёр, былы начальнік дэпартамента СБУ4

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота2

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Сербскія ўлады заявілі, што каля газаправода з расійскім газам знайшлі магутную выбухоўку7

Ад афіцыянткі да сэкс-інфарматаркі: гісторыя ўкраінскай дзяўчыны з акупаванай тэрыторыі7

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць