Грамадства1515

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення

У ЕГУ расказалі, хто і як можа паступіць у магістратуру ў 2025 годзе. 

Вільня. Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Для каго падыходзіць магістратура ў ЕГУ

Паступіць у магістратуру могуць людзі з вышэйшай адукацыяй незалежна ад таго, калі і ў якой краіне яны скончылі навучанне.

Ва ўніверсітэце адзначаюць, што сярод магістрантаў шмат не толькі нядаўніх выпускнікоў бакалаўрыяту, але і людзей ва ўзросце каля 35 гадоў і старэй. Матывацыя для паступлення бывае розная. Нехта хоча закрыць гештальт з маладосці, іншыя ідуць, каб змяніць прафесію або павысіць кваліфікацыю, важную ролю таксама грае еўрапейскі дыплом магістра, кажуць у ЕГУ.

Агулам жа магістратура ў Еўропе — гэта пропуск у навуку і акадэмічныя структуры, а таксама да больш прэстыжных і высокіх пасадаў у абранай прафесійнай сферы.

Зручнасць навучання ў магістратуры таксама заключаецца ў тым, што чалавек падчас навучання можа працягваць працаваць, бо заняткі ў асноўным адбываюцца анлайн і ўвечары. Звычайна гэта 1—2 пары некалькі разоў на тыдзень.

Магістрант можа пражываць у любой краіне — у Беларусі, Польшчы або дзе-небудзь яшчэ. Пры гэтым універсітэт дапамагае з атрыманнем візы, а пасля — літоўскага ВНЖ, які дае права не толькі наведваць Вільню для вучобы, але і жыць і працаваць у Літве. Можна нават займацца індывідуальнай дзейнасцю (аналаг ІП у Беларусі).

Таксама ў ЕГУ падкрэсліваюць, што навучанне ў магістратуры ў Еўропе — гэта зручны спосаб атрымаць еўрапейскую адукацыю на базе беларускай, што адкрывае шырокія магчымасці для працаўладкавання ў Еўропе.

Універсітэт прапануе 7 магістарскіх праграм

  • Канцэптуальны дызайн і сучаснае мастацтва — тэрмін навучання — 2 гады. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістра мастацтва.
  • Гендарныя даследаванні — тэрмін навучання — 1,5 года. Унікальная магістратура па актуальнай міждысцыплінарнай тэматыцы, адзіная ў Літве. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр сацыяльных навук.
  • Інтэгратыўныя урбаністычныя даследаванні — тэрмін навучання — 2 гады. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр сацыяльных навук. Навучанне праходзіць адразу у трох універсітетах — Тэхналагічным універсітэце Брно (Чэхія), ЕГУ і Універсітэце Ўроцлава (Польшча) — па адным сяместры ў кожным.
  • Публічная палітыка і палітычная камунікацыя — тэрмін навучання — 1,5 года. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр сацыяльных навук.
  • Развіццё культурнай спадчыны — тэрмін навучання — 1,5 года. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр гуманітарных навук.
  • Міжнароднае права і даследаванні бяспекі — тэрмін навучання — 1,5 года. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр права.
  • Міжнароднае гандлёвае і бізнэс-права (LL.M.) (набор з 15 лістапада) — тэрмін навучання — 1 год. Выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя магістр права (LL.M.).

Умовы для паступлення

Па пяці з сямі праграм навучанне адбываецца на англійскай мове, таму для паступлення трэба мець узровень англійскай не ніжэй за B2, але ў некаторых выпадках могуць залічыць і з B1.

Калі чалавек не можа пацвердзіць валоданне англійскай наяўнасцю сертыфіката міжнароднай сістэмы экзаменацыі, такой як TOEFL, IELTS або Cambridge English, абітурыент можа здаць бясплатны моўны тэст на базе ЕГУ. Для магістрантаў ён адбудзецца 22 жніўня.

Па праграмах «Развіццё культурнай спадчыны» і «Публічная палітыка і палітычная камунікацыя» навучанне адбываецца на рускай, беларускай і таксама на англійскай мовах.

Другое патрабаванне — сярэдні бал атэстата не ніжэй за 8, дзе 60% — гэта бал дыпломнай працы, а 40% — агульны сярэдні бал падчас навучання на бакалаўрыяце.

Акрамя гэтага, кандыдат у магістры праходзіць сумоўе, каб вызначыць матывацыю і агульны ўзровень адукацыі таго, хто жадае вучыцца ў магістратуры.

Падаць дакументы можна да 24 жніўня ўключна. Для паступлення ў ЕГУ не патрабуюцца апасталі на дакументы.

Студэнты магістратуры ЕГУ могуць на конкурсной аснове прэтэндаваць на гранты і стыпендыі ад універсітэта і ўрада Літвы.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644— 96‑317 (Viber, Telegram, WhatsApp). Або электроннай пошце [email protected] 

Падаць анкету абітурыента можна па спасылцы.

Каментары15

  • Drill baby drill
    11.08.2025
    Праграма ‘Гендэрныя дасьледваньні’ - гэта квіток на біржу працы, або ў пул экспертак ў праграмах Ганны Соўсь на Радыё Свабода. Гендэрны лунатызм пакрыху прыбіраюць з амэрыканскіх універаў, скарачаюсы фінансаваньне праграмаў, думаю і ў краінах ЕС таксама пачнуць цьвяроза да гэтага ставіцца. Так што, патрацьце грошы сваіх бацькоў на больш рэалістычныя адукацыйныя праграмы
  • Пытаннечка
    11.08.2025
    А ў Беларусь як выкладчыкам можна будзе ездзіць?
  • Маким Дизайнер
    11.08.2025
    Кто учтился на "Концептуальный дизайн и современное искусство"?Стоит ли овчинка выделки для дизайнеров?

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць