Грамадства2525

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад

Некалькі гадоў таму Ганна і Патрык з дзецьмі вырашылі пакінуць жыццё ў Аўстрыі і пачаць усё з нуля ў Беларусі. Пераезд у беларускую вёску стаў спробай выбраць «простае, спакойнае жыццё», піша Slutsk.gorod.

Адной з прычын пераезду з Аўстрыі стала нязгода з тым, што адбывалася ў сістэме адукацыі і медыцыне Аўстрыі. У школах усё часцей закраналі тэмы ЛГБТ, абмяркоўвалі закон, паводле якога бацькоў і настаўнікаў маглі б штрафаваць за нязгоду з такой пазіцыяй. Хаця закон не прынялі, пачуццё ціску засталося. Сям’я хацела выхоўваць дзяцей па сваіх перакананнях без страху і кантролю.

Акрамя таго, пасля кавідных абмежаванняў і агульнай напругі ў грамадстве і эканоміцы яны пачалі шукаць краіну, дзе можна было б сябе адчуваць свабодней.

Новае жыццё ў Агародніках

Сям’я пасялілася ў вёсцы Агароднікі пад Слуцкам. Набылі стары дом і цалкам яго перабудавалі: узвялі мансарду, прыбудавалі веранду, рэканструявалі печ, правялі цёплыя падлогі і новую электрыку. Ад старога будынка літаральна засталіся толькі сцены.

«Мы планавалі проста абнавіць інтэр’ер, але, падняўшы падлогу, знайшлі насякомых. Давялося рабіць усё з нуля. Так з’явіўся наш новы, цёплы і светлы дом», — расказвае Ганна.

На ўчастку ў 20 сотак — сад, агарод, цяпліца і новы гараж. Унутры — 7 жылых пакояў, сучасны ванны пакой, утульная гасцёўня з камінам, мэбля з палісандру — шмат чаго сям’я гатовая пакінуць новым уладальнікам.

Цяжкасці, з якімі сутыкнуліся

Пераезд аказаўся не толькі духоўным, але і фізічным выпрабаваннем. Абсталяванне побыту патрабавала вялікіх укладанняў, а даходы былі нестабільныя.

Ганна ўладкавалася медсястрой на паўстаўкі ў мясцовую сацслужбу — гэта дапамагло ёй атрымаць дазвол на жыхарства і перавезці асабістыя рэчы без размытнёўкі.

Паралельна яна гатавала і прадавала на імпрэзах веганскія дэсерты, але ператварыць гэта ў стабільны даход не ўдалося.

Патрык, не валодаючы мовай, не знайшоў адпаведную працу: былі толькі варыянты на будаўніцтве ці ў таксі. Пры гэтым трэба было дабудаваць дом і даглядаць дзвюх дачок (2,5 і 7,5 года) — гэта стала сур’ёзнай перашкодай.

Дадаецца і недахоп прадуктаў: веганскае харчаванне выявілася практычна недаступным у рэгіёне.

Канчатковы штуршок да рашэння

Фінальнае рашэнне сям’я прыняла, калі бабулі Патрыка, якая засталася адна пасля смерці мужа, стаў патрабавацца догляд. Было прапанавана аб’яднаць высілкі: прадаць абодва дамы і купіць сумесны ў Германіі. Там бабуля атрымае падтрымку, а сям’я — стабільнасць.

«Мы разумеем, што ў Германіі таксама ёсць цяжкасці — эканамічны спад, мігранты. Таму мы плануем пераехаць у глухі кут, купіць дом і зноў заняцца рамонтам. Нам важна быць побач з блізкімі», — кажа Ганна.

Што застаецца пасля

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Беларусь пакінула ў сям’і цёплыя ўспаміны: удзел у мясцовых святах, славянскія традыцыі, сяброўства і шчасце дзяцей.

«Калі я зразумела, што давядзецца з’язджаць, я плакала. Частка душы застанецца тут. Гэта месца сапраўды дарагое сэрцу», — дадае жанчына.

Цяпер дом прадаецца: агульная плошча — 210 м², жылая — 140 м². Сям’я гатовая пакінуць частку мэблі. Падрабязнасці можна ўдакладніць ва ўладальнікаў.

Каментары25

  • У добры шлях
    08.08.2025
    Няхай гэты Патрык дзякуе бога, што яго як заходняга шпіена лукашысты ня прынялі. Ашуканец свабоднага жыцця ў ружовых акулярах
  • политзек
    08.08.2025
    Я никак иначе, чем скудоумие эти истории не воспринимаю.
    Всё ровно тоже самое они могли найти никуда не уезжая.. только ЛУЧШЕ и с меньшими проблемами.
    миллионы мечтают осесть в Австрии, но всегда найдется парочка мечтающих уехать из-за своих неверных представлениях о мире.
  • мясцовы2
    08.08.2025
    ага, зараз усё кінем у нашых Літвах і Польшчах, і паедзем ў Беларусь дом аглядаць.🤣🤣

    Размова на мяжы:
    -какая цель вашего пріезда после 5 лет отсутствія в РБ?
    -хачу набыць хату?
    -откуда вы узналі, что продается дом?
    -у НН аб'ява была.
    - гражданін, отойдіте в сторону і ждіте.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць